Кіно22

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс

Нечаканая перліна ад Netflix — серыял «Этэрнаўт» (El Eternauta) пра тое, як некалькі аргенцінцаў перажываюць апакаліпсіс. Расказваем, чым беларусаў зацікавіць серыял з іншага канца свету.

Фота: кадр з трэйлера

Апошнім часам кіношнікаў цягне на тэму апакаліпсісу. Поўнаметражкі накшталт «Ціхае месца: Дзень першы», серыялы «Апошнія з нас» і «Сховішча» — толькі фрагменты вялікага трэнду, які нарадзіўся праз пандэмію і кліматычны крызіс.

Ва ўсіх развагах пра апакаліпсіс Аргенціна звычайна выглядае шчаслівым выключэннем. Яна далёка ад ядзерных краін, вырошчвае шмат збожжа, не ўдзельнічае ў канфліктах, мае багата вады і файны клімат — каму выжываць, як не ім?

І тым не менш, «Этэрнаўт» (El Eternauta), новы серыял ад Netflix, якраз апавядае пра апакаліпсіс у Аргенціне, ды яшчэ і робіць гэта захапляльна. Крытыкі ўжо ацанілі: напрыклад, на буйной кінаплатформе IMDb серыял мае рэйтынг 7,7 балаў з 10, а на сайце Rotten Tomatoes «Этэрнаўт» набраў 93% ухвалення ад крытыкаў.

У цэнтры гэтай гісторыі знаходзіцца Хуан Сальва, звычайны жыхар Буэнас-Айрэса, які бавіць час увечары разам з сябрамі. На двары лета, але ў горадзе раптоўна распачынаецца вялікі снегапад. Хуан з сябрамі бачаць у вокны — кожны, хто трапляе пад снег без абароны, гіне за хвіліну. 

Застаецца замкнуцца дома, але як гэта рабіць, калі запасы хутка скончацца і недзе там, у горадзе, засталіся блізкія? Хуан надзявае процігаз і выбіраецца ў горад, дзе знаходзіць іншых жывых.

Фота: кадр з трэйлера
Фота: кадр з трэйлера

Аргенцінцы, якія перажылі апакаліпсіс, даведваюцца, што гэта толькі пачатак новага жыцця, і дапамогі не будзе. Компасы перастаюць працаваць, то-бок магнітнага поля Зямлі больш няма, і снег не спыняецца. Тым часам людзі за лічаныя гадзіны ператвараюцца ў ворагаў адно аднаму, бо чаго не зробіш дзеля выжывання?

Сапраўдныя ворагі, аднак, з’явяцца бліжэй да сярэдзіны серыяла. Гэта іншапланетнікі — снегапад быў толькі пачаткам іх уварвання на Зямлю. І тут асобны дзякуй стваральнікам «Этэрнаўта» за тое, што не ператварылі гэтую гісторыю ў стэрэатыпнае апавяданне пра монстраў з комікса, у цэнтры серыяла застаюцца людзі і іх пачуцці.

«Этэрнаўта» знялі па аднайменным коміксе канца 50-х, які атрымаў статус культавага ў Лацінскай Амерыцы. Яшчэ тады – і асабліва пазней, калі ў Аргентыне ўсталявалася дыктатура — комікс зрабіўся сімвалам барацьбы з аўтарытарызмам. 

Бо што робіць Хуан? Гэта не супергерой з амерыканскім пашпартам у стылі Бруса Уіліса, які ратуе ўсю планету. Гэта просты чалавек, такі ж, як мы з вамі, які проста хоча бяспекі для родных і сяброў, але гатовы дапамагаць і незнаёмым. Яго Буэнас-Айрэс — не тое месца, куды прылятаюць тысячы ратаўнікоў, ён вымушаны ратаваць сябе сам, бо дапамогі не будзе, і дзяржава не можа прапанаваць нічога талковага.

Фота: кадр з трэйлера

«Этэрнаўт» — гэта яшчэ і антываенны праект, і ўсё праз тое, якая будучыня выйшла ў яго стваральнікаў. Гэта не тая гісторыя, дзе чалавецтва аб'ядналася пасля смяротнай пагрозы і пабудавала ўтопію. Хуан Сальва вымушаны бясконца змагацца, і на месца адных ворагаў прыходзяць іншыя — на іншапланетніках усё не скончыцца. І гэта заўжды не змаганне за вялікія ідэалы, а зразумелая кожнаму абарона блізкіх, што не менш дастойна, але бліжэй да рэальнасці.

Гэтая трагічная барацьба простага чалавека, у якой няма надзеі і няма відавочнага сэнсу — нібыта алюзія на ўсе войны і дыктатуры. Дарэчы, яна тлумачыць і само слова «этэрнаўт», якім Эктар Аэстэрхельд, стваральнік комікса-першакрыніцы, назваў Хуана: eterno перакладаецца з іспанскай як «вечны», nauta — традыцыйны суфікс для абазначэння падарожнікаў, як у слове «астранаўт».

Этэрнаўт — вечны падарожнік, таму што яго барацьба не мае канца. Такая ж бясконцая барацьба шматлікіх людзей у розных кутках света за дастойнае жыццё, праўду, волю, проста за сябе. І за тое, каб у цяжкіх умовах не згубіць сябе, таму што апакаліпсіс — толькі пачатак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • бабруйчанін
    05.05.2025
    Апакаліпсіс гэта толькі пачатак ..
    Вартасць людзкасці прыстойнасці памяркоўнасці будзе каштаваць ўсе болей
    У Беларусі беларусаў есць надзея
  • Імя
    05.05.2025
    > Гэта не супергерой з амерыканскім пашпартам у стылі Бруса Уіліса

    Абколюцца сваёй марыхуанай, а потым артыкулы выдумляюць.

Цяпер чытаюць

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?1

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура25

Ракета з Емена ўпала на тэрыторыі аэрапорта Бэн-Гурыён у Ізраілі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць