Свет3939

Пратэстоўцы ўвайшлі ў Ісламабад, дзе цяпер з візітам Лукашэнка. Пачаліся беспарадкі і страляніна

Велізарныя калоны пратэстоўцаў, якія ўчора акружылі сталіцу Пакістана, увайшлі ў горад і ўжо знаходзяцца каля ўрадавага квартала, дзе цяпер знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка разам з вялікай дэлегацыяй беларускіх чыноўнікаў. Паводле мясцовых медыя, у горад была ўведзена армія, а сілавікі пачалі страляць па пратэстоўцах баявымі кулямі. Ёсць загінулыя.

Супрацьстаянне пратэстоўцаў і сілавікоў на адной з дарог у Ісламабадзе. Фота: Anjum Naveed / AP

Як паведамляюць тэлеканал Al Jazeera і адно з найбуйнейшых англамоўных выданняў Пакістана The News International, шматтысячныя калоны антыўрадавых пратэстоўцаў увайшлі ў Ісламабад і ўжо знаходзяцца каля чырвонай зоны горада (урадавы квартал). У пакістанскай сталіцы цяпер ідуць баі з сілавікамі, якія пачалі прымяняць баявую зброю супраць пратэстоўцаў. 

Улады задзейнічалі 245 артыкул Канстытуцыі (які дазваляе задзейнічаць армію для «падтрымання грамадскага парадку» і абароны «ад знешняй агрэсіі, і пагрозы вайны»), і ўвялі ва ўрадавы квартал армейскія кантынгенты.

@nashaniva Лукашэнка прыляцеў у Ісламабад, дзе пачаліся беспарадкі і страляніна #лукашенко #политика #новости #выборы #протесты #2020 #пакистан #визит #правительство #чиновник #депутат #беларусь #минск ♬ Epic News - DM Production

Паводле мясцовых СМІ, загінулі як мінімум тры пратэстоўцы і яшчэ некалькі дзясяткаў параненыя. З боку сілавікоў загінуў адзін афіцэр і яшчэ звыш сотні параненыя.

Пратэстовец з рагаткай страляе па сілавіках. Фота: Anjum Naveed AP Photo.
Велізарная калона пратэстоўцаў ідзе па галоўнай дарозе да чырвонай зоны Ісламабада (урадавы квартал). Фота: 
Унутраныя войскі і супрацоўнікі контр-тэрарыстычных службаў у цывільным страляюць па антыўрадавых пратэстоўцах. Фота: Muhammed Semih Ugurlu / Anadolu via Getty Images
Сілавікі і вайскоўцы з баявой зброяй ахоўваюць падыходы да чырвонай зоны Ісламабада. Фота: W.K. Yousufzai / AP

У горадзе ў дадзены момант знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Паводле ягонай прэс-службы, палітык ладзіць сустрэчы ў афіцыйнай рэзідэнцыі пакістанскага прэм'ер-міністра Шахбаза Шарыфа, якая размяшчаецца ў чырвонай зоне Ісламабада, куды рухаюцца калоны пратэстоўцаў.

Лукашэнка з дэлегацыяй у Ісламабадзе. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Нагадаем, што сталіца Пакістана Ісламабад, куды ўчора прыляцеў Лукашэнка з трохдзённым візітам (а разам з ім і вялікая дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў і прамыслоўцаў — агулам 80 чалавек), цяпер нагадвае ізаляваную крэпасць — горад закрыты на заезд і выезд, перакрытыя ўсе галоўныя аўтамагістралі, а таксама дарогі да міжнароднага аэрапорта Ісламабада.

Для аховы горада мабілізаваныя як мінімум 34 тысячы сілавікоў і вайскоўцаў, а грамадскі транспарт і школы не працуюць, інтэрнэт часткова заблакаваны, паведамлялі ўчора выданне Pakistan Today і іншыя мясцовыя і сусветныя медыя.

Агульная колькасць пратэстоўцаў вар'іруецца ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тысяч чалавек (у той жа час пакістанскія ўлады сцвярджаюць, што пратэстоўцаў усяго крыху больш за 10 тысяч). 

Лукашэнку ў Ісламабадзе каля трапа самалёта сустракае пакістанскі прэм'ер Шахбаз Шарыф, за імі ідзе міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Фота: Press Information Department via AP
Велізарная калона пратэстоўцаў на адным з галоўных уездаў у Ісламабад сёння ноччу. Фота: Naya Pakistan

Нагадаем, што сотні тысяч прыхільнікаў былога прэм'ер-міністра Пакістана Імрана Хана, які цяпер знаходзіцца ў турме, па ягоным закліку распачалі днём у нядзелю агульнанацыянальны марш апазіцыі на пакістанскую сталіцу Ісламабад з усіх куткоў краіны, патрабуючы вызвалення іх лідара і адстаўкі ўрада.

Апазіцыйнае шэсце сустрэла жорсткую рэакцыю з боку пакістанскіх уладаў, якія мабілізавалі паліцэйскіх і вайскоўцаў, адключылі мабільны інтэрнэт у зонах шэсця пратэстоўцаў, а таксама заблакавалі сталіцу з усіх бакоў, перакрыўшы ключавыя дарогі на ўездзе ў горад транспартнымі кантэйнерамі.

Па звестках індыйскага тэлеканала News18, улады Пакістана правялі маштабныя арышты сярод членаў і актывістаў буйной апазіцыйнай Партыі справядлівасці (PTI), якой кіруе Імран Хан. На гэты момант вядома пра затрыманне як мінімум 4 тысяч пратэстоўцаў па ўсёй краіне (сярод арыштаваных ёсць і парламентарыі). Аднак да маршу працягваюць далучацца людзі з рэгіёнаў, і ён працягвае ісці на сталіцу.

Партыя справядлівасці (PTI) па выніках парламенцкіх выбараў у лютым 2024 года набрала найбольшую колькасць месцаў (92) у Нацыянальнай асамблеі Пакістана (ніжняя палата парламента) праз падтрымку незалежных кандыдатаў, бо самой партыі быў забаронены ўдзел у выбарах уладамі Пакістана. Паводле апошніх сацыялагічных апытанняў, PTI падтрымліваюць 35% насельніцтва (каля 85 мільёнаў чалавек), а сама партыя мае адносна сяброўскія зносіны з краінамі Захаду.

Каментары39

  • Ёсік
    26.11.2024
    Спаліце той боінг, калі ласка.
  • Ашчушчэния ня це
    26.11.2024
    Восток, хватай калаш без рожка! И Коле броник не забудь! И Рыженкову хотя бы кастет дайте!
  • Імран хан
    26.11.2024
    Аэрапорт бярыце!
    І нікога не выпускаць!

Цяпер чытаюць

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў23

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Першыя «калючыя» агуркі, буякі па 120 рублёў і маладая бульба. Што і па колькі цяпер на Камароўцы?

Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая29

Лукашысцкі блогер, чый кантэнт прызналі «экстрэмісцкім», працягвае здымаць ролікі2

Леснікам дазволяць прыватызаваць арэнднае жыллё1

Маск гатовы пакінуць пасаду, бо «стаміўся ад нападак левых»16

Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?6

Расія можа напасці на Еўропу ўжо ў 2027 годзе18

Колькі зарабіла кампанія Баскава на мерчы Лукашэнкі11

59-гадовага педагога са Столінскага раёна абвесцілі «тэрарыстам»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў23

«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць