Свет22

У Румыніі праходзяць парламенцкія выбары. Ёсць пабойванні, што прарасійскія сілы могуць займець поспех

1 снежня ў Румыніі праходзяць парламенцкія выбары. Грамадзяне выбіраюць сваіх прадстаўнікоў у двухпалатны парламент, які ўключае Палату дэпутатаў і Сенат.

На выбарах у Румыніі. Фота: Амбасада Румыніі ў Іспаніі

Міжнародныя СМІ называюць гэтыя выбары «аднымі з самых важных» у сучаснай гісторыі Румыніі, піша «Радыё Свабода».

19 мільёнаў грамадзян Румыніі, якая ўваходзіць у Еўрасаюз і NATO, могуць скарыстацца сваім выбарчым правам.

Чакаецца, што ўльтраправыя і прарасійскія сілы краіны, якія атрымалі падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах, могуць перамагчы і на парламенцкіх, паведамляе Румынская служба «Радыё Свабода».

Больш за 10 000 кандыдатаў зарэгістраваліся, каб змагацца за месцы ў двухпалатным парламенце — 329 месцаў у ніжняй палаце дэпутатаў і 136 месцаў у Сенаце. Сярод удзельнікаў выбараў зарэгістраваная 31 палітычная партыя, альянс і 19 арганізацый нацыянальных меншасцяў.

Апытанне AtlasIntel паказала, што ўльтраправы, ультранацыяналістычны Альянс за румынскае адзінства (AER) лідзіруе з падтрымкай 22,4%, трохі апярэджваючы кіроўную Сацыял-дэмакратычную партыю (SDP) з 21,4%.

AER займае антызаходнюю пазіцыю, ставячы пад сумнеў сяброўства Румыніі ў Еўрапейскім саюзе і NATO.

Для праходжання ў парламент палітычныя партыі павінны набраць не менш за 5% галасоў на нацыянальным узроўні. Палітычныя альянсы дзвюх партый павінны набраць 8%, альянсы трох партый — 9%, а альянсы чатырох і больш партый — 10%.

Нагадаем, нядаўна ў Румыніі праходзілі прэзідэнцкія выбары. У другі тур выйшлі прарасійска настроены Кэлын Джарджэску і Элена Ласконі ад ліберальнага Саюза выратавання Румыніі. Другі тур адбудзецца 8 снежня.

Каментары2

  • Румын
    02.12.2024
    болеем за "проросийские" силы которые на самом деле про-румынские национально ориентированные. но почему то в описании НН они проросийские.
  • За Мір!
    02.12.2024
    Трэба даціскаць Брусэль.

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць