Свет11

У Малдове аб'яўляюць надзвычайнае становішча ў энергетыцы

Жыхароў краіны папярэдзілі пра частковае або поўнае спыненне паставак энергіі з 16 снежня, а міністр энергетыкі Віктар Парлікаў звольнены са сваёй пасады.

Фота: radiomoldova.md

Прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан адзначыў, што Віктар Парлікаў дапусціў шэраг памылак у кіраванні галіной, якія прывялі да крытычнай сітуацыі ў энергетычным сектары. Цяпер прэм'ер узяў кіраванне міністэрствам энергетыкі непасрэдна на сябе.

Таксама Рэчан заклікаў да адстаўкі генеральнага дырэктара «Энергакама» Віктара Бондара і члена назіральнай рады кампаніі «Малдовагаз» Сэрджыу Тафілата. Службовых асоб абвінавачваюць у тым, што яны, «прыкрываючыся бюракратычнымі працэдурамі», не закупілі прыродны газ летам, калі цэны былі нашмат ніжэйшыя, і «не змаглі забяспечыць патрэбы ў газе на зімовы перыяд».

«Мы стаім на парозе складанага халоднага сезона са шматлікімі рызыкамі, і менавіта таму я вырашыў звярнуцца ў парламент з просьбай увесці надзвычайнае становішча ў энергетыцы з 16 снежня 2024 года. Гэта надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць да пераадолення сітуацыі, звязанай з газазабеспячэннем нашых грамадзян. Мы павінны быць гатовыя да ўсіх сцэнарыяў, тым больш што на працягу трох гадоў холад выкарыстоўваецца як зброя супраць людзей ва ўсім рэгіёне», — сказаў Рэчан.

У прыватнасці, нацыянальнаму аператару Moldelectrica даручана быць гатовым імпартаваць электраэнергію з Румыніі.

Каментары1

  • политзек
    06.12.2024
    все как всегда.. им уже год говорят, что прокачки болотного газа не будет.. но им было плевать, они сидели на попе ровно.. думали их это не коснётся.
    а тут вдруг дошло!!! открылась истина и просветление..

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць