Грамадства11

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле

Спачатку меркавалася, што яго арыштавалі за «абразу Лукашэнкі».

Мікалай Хіла. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мікалаю Хілу 41 год. Ён скончыў МДЛУ ў 2006 годзе. Мікалай вядомы найперш як пратэстанцкі прапаведнік у царкве евангельскіх хрысціянаў-баптыстаў «Дабравесце».

Хіла быў затрыманы 24 красавіка 2024 года, і праваабаронцы меркавалі, што яму інкрымінуюць «абразу Лукашэнкі». Гэта той артыкул, па якім можна абмежавацца і хіміяй.

Аднак, як высветлілася, у выніку прапаведніку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах — 130 ч. 1 (распальванне варожасці) і 361 ч. 3 (заклікі да санкцый). Пакаранне па другім з іх прадугледжвае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Працэс пачнецца 23 снежня 2024 у Мінскім гарадскім судзе.

Судзіць яго будзе Алена Ананіч. Яна судзіла шмат вядомых палітвязняў — напрыклад, адмерыла 11 гадоў былому следчаму Яўгену Юшкевічу, 4 гады студэнту-медыку Уладзіславу Марціновічу, 8 гадоў адвакату Віталю Брагінцу. Агулам яна вынесла дзясяткі прысудаў на дакладна больш сотні гадоў пазбаўлення волі.

Алена Ананіч. Фота: «Дзікае паляванне»

***

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года.

Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных спраў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • ...
    07.12.2024
    Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета,
    ...
    а Павел Латушка хоць аднаго палітвязня ў сваім доміку прыюціў? можа хаця б дачку сваю?

Цяпер чытаюць

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам7

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Брэста дурыла мужчын, прыкрываючыся міліцэйскай формай4

Больш чым адну сажалку на прыватных участках капаць забароняць2

МЗС Беларусі пацвердзіла знікненне беларускі ў М’янме7

Завяршаецца будоўля на Валгаградскай. Як там усё выглядае цяпер4

Турчын заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся наконт нафтаперапрацоўкі7

Пакістан ударыў па Кабуле2

Субмарына «Наварасійск» ідзе ў Кранштат пасля вымушанага ўсплыцця каля Францыі6

Па ўсёй Беларусі на тыдзень спынілі правядзенне планавых абортаў15

Музей Яўгеніі Янішчыц пераедзе ў Музей беларускага Палесся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам7

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць