Грамадства33

У Беларусі зменшылася колькасць «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці» — Следчы камітэт

Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандр Жукаў, выступаючы ў праграме «По существу» на тэлеканале СТБ, заявіў, што колькасць «злачынстваў», якія ў рамках рэжыму Лукашэнкі кваліфікуюцца як «экстрэмісцкія», у Беларусі меншае.

Аляксандр Жукаў. Скрыншот з відэа

Паводле высокапастаўленага сілавіка, у 2024 годзе было здзейснена «ўсяго» больш за тысячу «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», між тым як за апошнія 5 гадоў такіх было зафіксавана ажно 22,5 тысячы. 

З гэтага Жукаў зрабіў выснову, што «сістэма мер па супрацьдзеянні экстрэмізму відавочна працуе». За гэтым эўфемізмам хаваюцца шматгадовыя брутальныя рэпрэсіі ў рэжыме «не да законаў». 

У той жа час свядомае насаджэнне праз рэпрэсіі ў грамадстве атмасферы страху сілавік назваў «выпрацоўкай адпаведнага імунітэту», параўнаўшы змаганне з «экстрэмізмам» з пандэміяй кавіду. Маўляў, як і ў выпадку з хваробай, у Беларусі не сталі аб'яўляць агульнага каранціну, так і тут не сталі татальна блакаваць цэлыя платформы, а сталі на шлях бязлітаснага пакарання за рэпосты, падпіскі і лайкі забароненых рэсурсаў. 

Праўда, «пракантраляваць усё гэта, асабліва ўлічваючы стварэнне новых рэсурсаў, таксама складана». Таму сілавік разам з іншымі ўдзельнікамі праграмы таксама гаворыць пра «выхаванне, развіццё патрыятызму», насуперак раней самім сабой названым лічбам сцвярджаючы, што рэпрэсіі — гэта ў нас нібыта толькі крайняя мера. 

Каментары3

  • Андрусь
    25.11.2024
    Нарэшце ў НН не рэтрансляцыя ўладных наратываў, а іх перадача праз праваабарончае гледзішча. Прагрэсуеце! Дзякуй. Яшчэ б вам засвоіць пазіцыі нелегетымізацыі фактычнай улады Беларусі, і можна будзе вас віншаваць.
  • R
    26.11.2024
    Усе гэтыя так званыя "справы" — злоўжыванне службовай пасадай, злачынствы супраць правасуддзя і злачынствы супраць чалавецтва.
    Вельмі спадзяюся на тое што настане час і ўсе гэтыя так званыя следчыя разам з пракурорамі і судзямі, разам з карнікамі з губопікаў і КДБ атрымаюць свае крымінальныя справы за здзейсненыя імі злачынствы, у тым ліку зв злачынствы супраць чалавецтва, міжнародныя злачынствы якія не маюць тэрміну даўніны, а ўсё ахвяры рэжыму будуць рэабілітаваны. Ніхто ніколі ім не даруе і не прабачыць злачынствы супраць народу.
  • At
    26.11.2024
    Яны, карнікі і апрычнікі рэжыму робяць злачынствы супраць чалавецтва і яны гэта добра ведаюць. Любы хто прыйдзе на смену лукашэнку для прымярэння грамадства і свайго ўласнага аўтарытэту, не кажучы пра зняцце санкцый і развіцця эканомікі і краіны, павінен ўсіх гэтых карнікаў адправіць за краты, а ахвяр рэжыму рэабілітаваць.

Цяпер чытаюць

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»11

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

«Гэта акт вайны»: кангрэсмен ЗША заявіў, што Расія атакавала НАТА10

Беларуска вярнулася з Польшчы і купіла сельскую школу, дзе раней вучылася — што яна там робіць?17

У Польшчы працуе каля 117 тысяч беларусаў3

Што робіцца з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»11

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць