Грамадства

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

У сярэдзіне лістапада, цалкам адбыўшы тэрмін, выйшаў на волю доктар-неўролаг Аляксандр Цялега, паведамляе «Вясна». Ён правёў у зняволенні больш за тры з паловай гады.

Аляксандра Цялега

Аляксандр Цялега

Аляксандр Цялега — лекар-неўролаг з Барысава. Ён працаваў у расійскім Нарыльску, а на радзіму прыехаў у красавіку 2021 года ў адпачынак.

Затрыманы Цялега быў 3 мая 2021 года ў Барысаве за абразу прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Супраць яго пачалі крымінальную справу (арт. 369 КК).

У судзе Ленінскага раёна Гродна 21 студзеня 2022 года Аляксандра асудзілі да чатырох гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце. 

Падчас разгляду справы стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў, сярод іх — камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, памочніца пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык, суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска Марыя Ярохіна, намеснік генпракурора Аляксей Стук. Аляксандр растлумачыў на судзе, што ён валанцёрыў пад Акрэсціна падчас жнівеньскіх пратэстаў, таму яго перапаўнялі эмоцыі і ён так шмат каментаваў. На судзе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні.

1 лістапада 2022 года над палітвязнем распачаўся новы працэс у судзе Пухавіцкага раёна, зноў за каментары. У выніку суд прызначыў яму адзін год зняволення, але шляхам паглынання больш строгага пакарання менш строгім тэрмін пакінулі ранейшым. Адбываў тэрміны Цялега ў Бабруйскай і Івацэвіцкай калоніях.

Сёлета ў красавіку Аляксандру ўзмацнілі рэжым пакарання і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць