Кіно

Уэнсдэй вяртаецца: Netflix прэзентавалі першы кадр другога сезона

Уэнсдэй Адамс вяртаецца: Netflix прадставілі першы кадр другога сезона свайго хітовага серыяла, які выйдзе ў 2025 годзе. На фатаграфіі можна ўбачыць Уэнсдэй Адамс у выкананні маладой актрысы Джэны Артэга: і ўпэўненая пастава і нахмураны позірк намякаюць, што нічога аптымістычнага ў новым сезоне чакаць не выпадае.

Уэнсдэй (Джэна Артэга). Кадр з серыяла

Першы сезон серыяла «Уэнсдэй», зняты культавым рэжысёрам Цімам Бёртанам, выйшаў у 2022 годзе. Гісторыя дачкі Марцішы і Гомеса Адамсаў Уэнсдэй, якая навучаецца ў школе Невермор і спрабуе прызвычаіцца да сваіх экстрасэнсорных здольнасцей і выратаваць школу, стаў трэцім па колькасці праглядаў англамоўным серыялам Netflix, набраў 252 мільёны праглядаў і атрымаў дзве намінацыі на «Оскар», піша Vogue.

Амаль адразу шоу працягнулі на другі сезон. Пра яго сюжэт пакуль вядома мала, аднак шоўранеры Эл Гоф і Майлз Мілар падзяліліся, што другі сезон «будзе даследаваць больш гісторыі сям'і Адамсаў», і нас чакае знаёмства з неверагоднымі новымі персанажамі».

Джэна Артэга

Здымкі другога сезона пачаліся ў маі ў Ірландыі — у адрозненне ад першага сезона, які пераважна здымаўся ў Румыніі.

Серыял таксама сабраў шэраг знаёмых імёнаў для другога сезона: Лэдзі Гага, Крыстафер Лойд, які сыграў дзядзьку Фестэра ў фільме «Сямейка Адамсаў» 1991 года, Джаана Ламлі, Тэндзіў Ньютан, Фрэнсіс О'конар.

Другі сезон выйдзе ў 2025 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды17

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць