Вайна77

Зяленскі назваў сваю ацэнку страт на фронце ўкраінцаў і расіян

З пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі 43 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Фота: AP Photo / Felipe Dana, File

«Нашы людзі коштам сваіх жыццяў абараняюць свой дом, і кожнае жыццё нашых ваяроў і нашых цывільных каштоўнае для нас. З пачатку поўнамаштабнай вайны Украіна страціла 43 тысячы воінаў, якія загінулі на полі бою. 370 тысяч выпадкаў аказання дапамогі параненым, і гэта з улікам, што ў нашым войску прыкладна 50 працэнтаў параненых вяртаюцца ў строй, і фіксуюцца ўсе раненні, у тым ліку лёгкія і паўторныя», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама назваў сваю ацэнку расійскіх страт. Па ягоных словах, Расія страціла 198 тысяч чалавек забітымі, больш за 550 тысяч атрымалі раненні.

«З верасня гэтага года Расія губляе на полі бою людзей у суадносінах 5 і нават 6 супраць 1 у нас. Так яны хочуць захапіць больш зямлі, перш чым ціск свету на іх можа ўзмацніцца да невыноснага», — напісаў Зяленскі.

У лютым 2024 года Зяленскі казаў, што з пачатку поўнамаштабнай вайны з Расіяй загінула 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў.

У канцы лістапада 2024 года журналісты ацанілі, колькі ўкраінцаў загінула ў вайне з расіянамі. Паводле выдання The Economist, Украіна магла страціць ад 60 да 100 тысяч салдат загінулымі, яшчэ каля 400 тысяч салдат маглі атрымаць цяжкія раненні. Што тычыцца расійскіх страт, то, паводле даных выдання, Расія за гэты час страціла каля 200 тысяч вайскоўцаў забітымі.

Каментары7

  • из рая ли ?
    08.12.2024
    а кто зеленский по национальности ? он украинец ?
  • представляешь?
    08.12.2024
    из рая ли ?, нет руссиш он еврей
  • Імя
    08.12.2024
    из рая ли ?, а р-уzкія зараз пачнуць галовы мераць як тое рабілі нацысты

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць