Культура77

Да года зялёнай змяі ў «Галерэі» павесілі 120-метровага Вужынага караля

Вужыны кароль — герой беларускай міфалогіі, захавальнік таямнічых скарбаў, сімвал мудрасці і багацця. Galleria Minsk запрашае далучыцца да беларускіх легенд і фальклору. А таксама дакрануцца на ўдачу да самага вялікага ў краіне сімвала будучага года. 

У гэтым годзе «Галерэя» стварыла незвычайны навагодні дэкор — пад каранямі Сусветнага дрэва вы зможаце зазірнуць у госці да Вужынага караля.

«Вужыны кароль — легендарная істота беларускіх міфаў, уладар змяінага царства і захавальнік таямнічых скарбаў. Яго памеры вас сапраўды ўразяць. Велічны, незвычайнай прыгажосці, са скурай, ззяючай, як зорнае неба, залатой каронай на галаве», — пішуць стваральнікі фотазоны.

Яны раяць абавязкова дакрануцца да змяінай кароны на старонках вялікай кнігі легенд — «і вам напэўна пашанцуе ў новым годзе», абяцаюць яны.

Маштабы інсталяцыі вас сапраўды ўразяць. Даўжыня ўсёй дэкарацыі — 120 метраў. Збіралі яе восем начэй. Гэтую інсталяцыю можна лічыць самым буйным сімвалам года ў краіне.

Каментары7

  • Менскі крот
    10.12.2024
    Чакаем каментар Горлівага літвіна пра шчырых этнакрасаўцаў.
  • Беня
    10.12.2024
    Сейчас время мушиного короля, почти по Ж-П Сартру.
  • Імя
    10.12.2024
    The future Belarus is already here – it's just not evenly distributed.

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі55

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж69

Беларуска прадала свой тэлефон на польскім сайце, а атрымаць грошы не можа, бо скончыўся яе ДНЖ5

Жыхар Мазырскага раёна атрымаў 10 гадоў за разбэшчванне школьніц3

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»7

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»10

Кім Чэн Ын прыняў вайсковы парад разам з 13‑гадовай дачкой ФОТЫ

Мінчуку ў замову з фастфуду паклалі кубак, з якога нехта піў ужо

Вучня шостага класа паставілі на ўлік за тое, што еў семкі. Бацька пайшоў у суд20

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі55

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць