Грамадства5454

Беларуска кажа, што ў Польшчы яе збіў былы добраахвотнік і сябар КР Аляксандр Камісараў. Той адмаўляе

Валанцёрка Карына Пацёмкіна напісала ў сацсетках, што здымала пакой у адной кватэры з былым добраахвотнікам і дэлегатам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Камісаравым – і той яе брутальна збіў проста ў гэтай кватэры. Камісараў абвінавачанні абвяргае, але каментаваць здарэнне пакуль не гатовы.

Карына Пацёмкіна і Аляксандр Камісараў. Фота: Facebook Карыны Пацёмкінай, Радыё Свабода

Карына Пацёмкіна — беларуска, якая з'ехала ад рэпрэсій ва Украіну, апынулася ў 2022-м у Бучы і валанцёрыла там, а ўрэшце перабралася ў Польшчу.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку яна расказала гісторыю гвалту, з якім сутыкнулася. Падпісчыкам Карына патлумачыла, што яе збіў Аляксандр Камісараў — былы добраахвотнік, які цяпер з'яўляецца сябрам Каардынацыйнай рады

«Наша Ніва» распытала ў ёй падрабязней, што адбылося:

«Так сталася, што з Аляксандрам Камісаравым мы жылі ў адной кватэры ў розных пакоях.

З месяц таму, я сказала што буду шукаць сабе асобнае жыллё. Пасля я паранілася і трапіла на чатыры дні на аперацыю ў шпіталь. Калі прыехала ў гэтую кватэру, вярнуўся дадому Камісараў — ён недзе піў суткі. І хацеў змяніць мне павязку.

Я адмовілася, бо ён п’яны. Мы сталі сварыцца. Ён пачаў урывацца ў пакой, дзе я была, зламаў ручку ў дзвярах і стаў мяне цягаць за шкірку. Я патэлефанавала сваёй сяброўцы, бо не ведала каму больш, а сілавікоў я дагэтуль панічна баюся. 

Мая сяброўка чула частку, з таго што адбывалася — што ён быў п’яны, што пагражаў зарэзаць любога, хто прыйдзе ў кватэру, каб дапамагчы мне. Затым ён мяне біў па галаве і казаў толькі адну фразу: «Пашчу сваю закрыеш?»

Неяк з горам папалам я выпрасіла, каб ён выйшаў з пакоя, а я магла сабраць рэчы. Але зразумела, што праз чатыры дні пасля аперацыі не змагу нічога сама сабраць. Потым прыслухалася, што Камісараў заснуў, але ўсё роўна пабаялася каму-небудзь патэлефанаваць. Напісала пост у фэйсбук, і адразу адгукнуўся знаёмы, сказаў, што прыедзе і пачакае, калі я выйду з кватэры.

У той вечар я паехала да сяброў. На заўтра з імі ж вярнулася і забрала рэчы, а яшчэ праз дзень забрала ката. Ключы ад кватэры я засунула пад дзверы.

Карына Пацёмкіна. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Наколькі мне вядома, Камісараў расказвае, быццам пальцам мяне не чапаў. І тым больш ні ў якіх структурах не хочуць падымаць пытанне аб гэтым, бо лічаць, што гэта бытавуха і што няма доказаў. Але я падала заяву ў паліцыю.

Жахлівей за ўсё, што мне зараз прыходзіцца даказваць, што я гэта не прыдумала ці здурэла і ад нейкай асабістай крыўды вырашыла абгаварыць чалавека. Бо няма выкліку ў паліцыю, значыць, маўляў, нічога не было. Трэба было выклікаць, каб ён мяне зарэзаў за гэта нажом, о тады б была справа, праўда што! Труп і Сашка Камісараў. І пакуль яго браткі будуць пакрываць яго і яго ўчынкі, яно некалі так адбудзецца. Я прапаную заплюшчыць вочы і пачакаць, каб потым пляснуць у далоні і сказаць: «Які жах, не ведаем, як так адбылося».

Усе ведаюць, што ён такі. Калі я патэлефанавала адной са сваіх знаёмых, якая ведае і Аляксандра, то яна адразу сказала, што ведала, які ён чалавек і верыць кожнаму майму слову. Бо ведае іншыя гісторыі, калі Сашка Камісараў біў былую жонку. Але я, дзякуй Богу, не яго жонка і не збіраюся мірыцца з гэтым».

Аляксандр Камісараў. Фота з сайта Каардынацыйнай рады

Аляксандр Камісараў расказаў «Нашай Ніве», што не хоча публічна каментаваць гэтую справу. З абвінавачаннямі ён нязгодны і адзначыў, што гатовы даць паказанні ў паліцыі, калі гэта спатрэбіцца.

«Жадаю спадарыні Карыне поспехаў. А людзям, якія яе атачаюць, сілаў ды цярпення», — падсумаваў Аляксандр.

Аляксандр Камісараў нарадзіўся ў 1989 годзе ў Барысаве. Працаваў на прадпрыемствах у родным горадзе і ў Жодзіна. У 2020—2021 быў шэсць раз затрыманы па артыкуле 23.34, адседзеў 66 сутак арышту. У 2021 з'ехаў з Беларусі. З лютага па лістапад 2023 года быў у складзе Палка Каліноўскага. Цяпер жыве ў Польшчы. Дэлегат Каардынацыйнай рады ад блоку «Незалежныя беларусы».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары54

  • Пачнем з пачатку
    14.12.2024
    Жанчыны здымаюць пакоі з іншымі жанчынамі. Як так сталася, што яна зняла пакой у кватэры з мужчынам?
  • Пачнем з пачатку
    14.12.2024
    Пасля я паранілася і трапіла на чатыры дні на аперацыю ў шпіталь.*
    Дзе паранілася? Пры якіх абставінах?
  • Пачнем з пачатку
    14.12.2024
    Валанцёрка Карына Пацёмкіна напісала ў сацсетках, што здымала пакой у адной кватэры з былым дабраахвотнікам і дэлегатам Каардынацыйнай рады Аляксандрам Камісаравым – і той яе брутальна збіў проста ў гэтай кватэры. *
    Пабоі зафіксаваныя медыкамі? Дакумент ёсць для правядзення следства па факту збіцця? Ці толькі словы?

Цяпер чытаюць

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку4

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Усе навіны →
Усе навіны

Золата, «Гелендваген» і $27 мільёнаў на руцэ — з'явіліся некалькі кадраў з вяселля Адама Кадырава16

Беларускі бізнесмен Бірукоў, які займаўся «ё-мабілем», запусціў новы праект у Расіі1

У Астраўцы ў калодзежы ліўнёўкі патануў 6-гадовы хлопчык

РФ захапіла другое з чатырох радовішчаў літыю ва Украіне1

У Беларусі выявілі айчынную прыправу з кішачнай палачкай і цвіллю1

«Становішча адчайнае». У «Газпраме» не ведаюць, куды падзець 60 мільярдаў кубаметраў нераспрададзенага газу10

У Беларусі знойдзены самы арыгінальны спосаб адпужвання кратоў11

Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко2

Украінскі пілот разбіўся на F-16 падчас начной атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку4

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць