Свет99

Артыст балета з Пуціным на грудзях заявіў, што з'язджае з Расіі

Артыст балета Сяргей Палунін заявіў, што з'едзе з Расіі, таму што «душа адчувае сябе не там, дзе павінна быць». Ён быў даверанай асобай Пуціна на апошніх выбарах. На яго грудзях — тату з прэзідэнтам Расіі. 

Сяргей Палунін. Фота: сацсеткі артыста

«Дзякуй за ўсё, што зрабіла для мяне Расія. Прыходзіць час, і душа адчувае сябе не там, дзе павінна быць. Даўно мой час у Расіі скончыўся як быццам на гэты момант я сваю місію тут выканаў», — напісаў артыст у сацсетках. 

Палунін дадаў, што пакуль не ведае, куды менавіта паедзе далей. «Спадзяюся толькі на тое, каб душа была спакойная і на сваім месцы. Сям'я была шчаслівая і было цікава», — напісаў ён.

Палунін нарадзіўся ў Херсоне і атрымаў адукацыю ў Кіеўскім харэаграфічным вучылішчы.

Палунін быў прэм'ерам Каралеўскага балета ў Лондане. З 2019-га па 2024 год быў выконваючым абавязкі рэктара Акадэміі харэаграфіі Севастопаля. У 2018 годзе Палунін атрымаў грамадзянства Расіі. 

Сяргей Палунін падтрымліваў палітыку Пуціна, быў даверанай асобай таго на апошніх выбарах, у яго ёсць татуіроўкі з выявай прэзідэнта Расіі, а ў сацсетках — зборы на расійскіх вайскоўцаў для вайны ва Украіне. 

Улетку Палунін заяўляў, што за ім сочаць і дасылаюць «несанкцыянаваныя» пасылкі: «Не ведаю, выбухне гэта калісьці ў мой твар ці не. Час пакажа. Не дай Бог, каб з маёй жонкай нешта здарылася, ці маімі дзецьмі ці гэтак далей. Гэтага дапусціць я не магу», — казаў артыст.

Каментары9

  • Поцык
    18.12.2024
    Плохо, что таких принимают в демократических странах
  • Андрусь
    18.12.2024
    Спадзяюся, што цывілізаваным краінам, кшталту Брытаніі хопіць розуму не пускаць на сваю тэрыторыю гэтае стварэнне з путлерам на цыцках і ў мазгах. Хай у Іране ці Эрытрэі душа ягоная гнілая разварочваецца.
  • Жвір
    18.12.2024
    Рыа-дэ-Жанэйра, Алма-Ата, Тбілісі, Йоханэсбург, Буэнас-Айрас, Куба, Ерэван, Венесуэла... Пхен'ян? Істанбул/Баку? О, не, Істанбул/Баку не, самі разумееце...

Цяпер чытаюць

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ8

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы9

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра24

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»1

Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ8

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць