Грамадства33

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад занядбаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца ў занядбанні, а сэрвіс у рэстаранах і кавярнях не разлічаны на турыстычны попыт. Сваім меркаваннем Алекс падзяліўся ў фэйсбук-суполцы «Гродна», піша Hrodna.life.

Турыстычны Навагрудак. Фота: Алекс Вазнясенскі, Facebook-група "Гродна"
Навагрудак. Фота: Алекс Вазнясенскі, фэйсбук-суполка «Гродна»

«Навагрудак знаходзіцца ў яўна сумным стане»

На думку мужчыны, адзін з найстарэйшых і знакавых гарадоў Беларусі здзіўляе «недагледжанасцю і адкрытай беднасцю».

«Таўсценная сцяна ў два метры вышынёй і таўшчынёй на Замкавай гары, пасля дзесяці гадоў будоўлі і рэнавацыі, якая закрывае сабой увесь выдатны агляд на наваколле — галоўную мэту і рацыю любой Замкавай гары, жылыя дамы, якія прыйшлі ў варты жалю стан шырокага прыватнага сектара, часам вяртаюць турыста ў сярэдзіну XX стагоддзя, трухлявыя пабудовы, гаражы і хлявы ўжо за сто метраў ад раструбленага гістарычнага цэнтра — усё гэта навявае міжвольны сплін і абурэнне, чаму такія гістарычныя і архітэктурныя гарады-жамчужыны знаходзяцца ў такім яўна жаласным стане», — сумуе беларус.

Заўважае Алекс і кепскі стан драўляных дамоў міжваеннага перыяду, якія сыплюцца «па ўсіх франтах і франтонах».

«Забітыя, даўно на рамантаваныя тратуары, «гістарычныя каштоўнасці» з аблупленай тынкоўкай у самым цэнтры», — піша Алекс.

"Навявае сплін і абурэнне". Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся - горад запушчаны, а сэрвіс не развіты
Навагрудак. Фота: Алекс Вазнясенскі, фэйсбук-суполка «Гродна»
"Навявае сплін і абурэнне". Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся - горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Знайсці добры гатэль у Навагрудку можна

Падчас паездкі беларус спыняўся ў некалькіх гатэлях. Напрыклад, «Навагаз» (гатэль Навагрудскага завода газавай апаратуры) Алекс ахарактарызаваў як «звычайны інтэрнат з некаторымі выгодамі». На думку мужчыны, гатэль падыдзе для пражывання на кароткі тэрмін.

У сваю чаргу, гатэль «Гражына» пакінуў у Алекса добрае ўражанне.

«Дэмакратычныя 80 рэ/суткі і гасцінная, ветлівая гаспадыня, якая не лянуецца ўсміхнуцца і асабіста праводзіць — паказаць выгоды і асаблівасці, без перабольшання шчыра парадавалі», — адзначыў мужчына.

«Гражына» — адзін з новых гатэляў Навагрудка, які адкрыўся ў красавіку 2020 года. Ён зусім невялікі — усяго на 21 госця.

Кавярні ў Навагрудку розныя

Наведаў Алекс і адную з папулярных кавярняў у цэнтры горада «Легенда». Аднак беларус застаўся расчараваны і абслугоўваннем, і кухняй.

«Ежа прэсная, з «трыма кавалачкамі каўбаскі» — замест «смажаніны з каўбаскамі», здобраная шчодрай рукой таннымі кетчупам і маянэзам і няўсмешлівым абслугоўваннем, якія дакладна падазраюць, якую «пісчу» яны падаюць за нятанна», — напісаў мужчына.

Затое Алексу спадабаліся ўстановы па суседстве — «Кофейня» (верагодна, ён меў на ўвазе Cava_bar у будынку гасцініцы «Гражына») і «Кавярня». Беларус адзначыў душэўнае абслугоўванне і «цалкам ядомыя» стравы.

Чаму ў чыноўнікаў не атрымліваецца вырашыць праблемы Навагрудка

У 2020 годзе чыноўнікі адзначалі, што Навагрудак — адзін з самых паспяховых прыкладаў развіцця турызму ў Гродзенскай вобласці. Яшчэ ў 2013 годзе там адкрылі турысцка-інфармацыйны цэнтр, а ў 2017 запусцілі сайт «Турызм і адпачынак на Навагрудчыне». У горадзе паставілі банеры, шчыты і дарожныя знакі, каб турыстам было прасцей арыентавацца. Планавалася і развіццё інфраструктуры.

"Навявае сплін і абурэнне". Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся - горад запушчаны, а сэрвіс не развіты
Навагрудак. Фота: Алекс Вазнясенскі, фэйсбук-суполка «Гродна»
"Навявае сплін і абурэнне". Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся - горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Аналізуючы праблемы з турыстычным попытам на беларускія гарады, выданне Tio.by прыводзіць некалькі прычын. Сярод іх — дрэнная транспартная сувязь, недахоп гатэляў бюджэтнага ўзроўню, адсутнасць адзінай канцэпцыі або брэнда горада, а таксама недахоп «бюджэтных, але ўтульных» устаноў.

Таксама журналісты звяртаюць увагу на тое, што для папулярызацыі ўнутранага турызму неабходна аднаўляць гістарычныя аб’екты.

У Навагрудку ёсць тры невялікія гатэлі. Той самы гатэль «Навагаз», дзе спыняўся Алекс, «Гражына» і «Крокус». Раней тут быў яшчэ адзін гатэль пад назвай «Панскі дом», але зараз ён зачынены. Быў у горадзе і гатэль «Навагрудак» ад ЖКГ, але і ён ужо некалькі гадоў не працуе.

Таксама побач з горадам ёсць біятлонны комплекс «Сялец», дзе таксама могуць спыніцца турысты ці групы.

Таму многія турысты заязджаюць у Навагрудак толькі на гадзіну-дзве і едуць далей. Вялікім групам прасцей спыніцца ў Лідзе ці Баранавічах і заехаць у Навагрудак па дарозе, а не траціць на яго цэлы дзень.

Каментары3

  • Fuss
    18.12.2024
    Ператварылі Наваградак ў савецкае лайно, паставілі савецкі танк і на вешалі паўсюль анучы тэрору.
    Які турыст сюды паедзе? Нават расейцам гэта не цікава.
    Наваградак (як і ўся Беларусь) зможа атрымаць новае дыханне і стаць сапраўдным турыстычным цэнтрам толькі пасля падзення савецкага, зманкуртаванага, антычалавечага рэжыму і вяртанне сапраўднай гісторыі гораду, першай сталіцы ВКЛ.
  • Навагрудчанін(да 2020)
    18.12.2024
    Горад у поўнай срацы, гэта зараз у апошнія гады хацяб асфальт пачалі класці, раней ніводнай цэлай дарогі не было, а па Гродзенскай угару ўвогуле гадоў 10 хіба аўта не езьдзілі, бо там амаль асфальту не засталося на той момант.
    І турыстаў там ужо даўным-даўно няма, бо на ўсё навокал пакладзены ...й. Хаця на пачатку нулявых турыстаў былі натоўпы, пастаянна стаялі аўтобусы з палякамі, і англічанаў памятаю добра, і шмат іншых. Рэгулярна праводзіліся розныя мерапрыемствы і ярмаркі, з усёй краіны прыязджалі рамеснікі, праходзілі рыцарскія турніры... І колькі я сябе памятаю, столькі гэтыя дупагаловыя з мясцовага ўраду трасуць грошы з насельніцтва на рэканструкцыю замка, і за ўсе гэтыя гады так і не назбіралі(насамрэч канешне можна здагадацца, дзе грошы). Вельмі сумна канешне, Наваградак мог бы быць насамрэч жамчужынай Гарадзеншчыны, а то і ўсёй Беларусі, і на турыстах зарабляць шалёныя грошы. Але ж вусатая лаяльнасць важнейшая за нашу гісторыю і будучыню.
  • Лол
    19.12.2024
    У Наваградак трэба ўкласці 100-200 млн. даляраў, каб аднавіць гістарычны цэнтр. Бедзе не горшы за цэнтр Мінску ці Гародні. Там акрамя замку быў цэлы вялізарны ансамбль барочных спаруд, а зруйнаваны ў 19 ст. касцёл Езуітаў на плошчы быў на ўзроўні Фары ў Гародні. Ну а пакуль што Наваградак псуюць калгаснымі рэканструкцыямі і пенаблокамі ўсіх масцей. Тое, што замкавую гару зачынілі для вольнага наведвання (цяпер толькі за баблішка) і замуравалі шыкоўную аглядную пляцоўку на краявід, гэта ўвогуле нейкае дно. Таму пры лушызме ніякага развіцця гэты горад не атрымае.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі14

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя83

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам26

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі1

У Мінску хлопчык выпаў з акна пятага паверха. Дзіця загінула

Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?9

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі14

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць