Грамадства77

Адам Міхнік: Лукашэнку засталося нядоўга

Галоўны рэдактар уплывовай польскай "Газэты Выборчай" Адам Міхнік знаходзіцца цяпер у Кіеве, дзе 1 верасьня яму павінны ўручыць дыплём і мантыю ганаровага прафэсара Кіева-Магілянскай акадэміі.

Галоўны рэдактар уплывовай польскай "Газэты Выборчай" Адам Міхнік знаходзіцца цяпер у Кіеве, дзе 1 верасьня яму павінны ўручыць дыплём і мантыю ганаровага прафэсара Кіева-Магілянскай акадэміі.

Напярэдадні ён даў інтэрвію інтэрнэт-парталу "Всеукраинска экспертна мережа", падчас якога закрануў і беларускую тэматыку.

– Адам, карэспандэнта "Выборчай" Вацлава Радзівіновіча не акрэдытавала беларускае МЗС. Вас можна з гэтым павіншаваць?

– Канечне! Значыць, ён выдатна працуе. У Еўтушэнкі ёсьць верш "Казанскі ўнівэрсытэт", дзе сказана, што калі цябе пасадзілі ў турму, значыць, ёсьць цябе ацаніла. Калі ў Беларусі не акрэдытавалі журналіста, значыць, гэты журналіст сумленна выконвае свой абавязак.

– Пасьля Майдана Беларусь засталася адзінай дзяржавай у Эўропе, дзе не працуюць дэмакратычныя інстытуты. Ці доўга будзе гэта працягвацца?

– Ужо нядоўга. У 1995 г. я быў у Менску, там ішла нейкая блытаніна, галадалі дэпутаты. І Пётар Марцаў спытаў у мяне пра тое ж – ці доўга будзе кіраваць Лукашэнка.

Я сказаў яму: на жаль, доўга. Цяпер я магу сказаць адваротнае: на шчасьце, ужо ня доўга. Ён вычарпаў свой рэсурс і дастаў ужо нават Расею. Спадзяюся, што хутка "Выборча" пачне пісаць пра Беларусь як пра дэмакратычную дзяржаву.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць44

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка12

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць