Свет

Нафтабаза ў Арлоўскай вобласці зноў загарэлася пасля атакі дронаў

Ноччу 22 снежня ў расійскай Арлоўскай вобласці прагрымелі выбухі, сацсеткі паведамляюць пра атаку і пажар на нафтабазе.

Губернатар Арлоўскай вобласці РФ Андрэй Клычкоў пацвердзіў напад на нафтабазу. 

«У цяперашні час Арлоўская вобласць у чарговы раз падвяргаецца масіраванай варожай атацы БПЛА, у выніку якой зноў адбылося ўзгаранне на аб'екце паліўнай інфраструктуры ў пасёлку Стальны Конь», — заявіў у телеграме губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў.

Гэта ўжо другая атака за тыдзень. 14 снежня Клычкоў паведамляў, што ў выніку масіраванай атакі беспілотнікаў адбылося ўзгаранне паліва на аб'екце інфраструктуры.

Нафтабаза «Стальны Конь» абслугоўвае працу магістральнага нафтаправода «Дружба». Генштаб УСУ тады сцвярджаў, што ў ноч на 14 снежня ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па станцыі нафтабазы «Стальны Конь», назваўшы яе «часткай расійскага ВПК, які забяспечвае пастаўкі нафтапрадуктаў для войска РФ».

Мінабароны Расіі паведаміла, што ноччу 22 снежня сродкамі СПА былі знішчаныя 42 украінскія беспілотнікі — 20 БПЛА над тэрыторыяй Арлоўскай вобласці, па 8 БПЛА — над Растоўскай і Бранскай абласцямі, 5 — над Курскай вобласцю і адзін — над Кубанню. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць