Грамадства

У Беларусі цішком зачынілася прадстаўніцтва Johnson&Johnson

Невядома, як рашэнне аб закрыцці прадстаўніцтва адаб'ецца на пастаўках прадукцыі Johnson & Johnson у Беларусь.

Фота: Brandon Bell/Getty Images

У мінулым месяцы ў Беларусі зачынілася прадстаўніцтва аднаго з сусветных лідараў па выпуску санітарна-гігіенічнай, лекавай і медыцынскай прадукцыі — амерыканскага холдынгу Johnson&Johnson, піша PlanB.

Афіцыйных заяў з гэтай нагоды зроблена не было. Таму пакуль невядома, як рашэнне аб закрыцці прадстаўніцтва адаб'ецца на пастаўках прадукцыі Johnson&Johnson у Беларусь.

Эксперты лічаць, што, хутчэй за ўсё, закрыццё офіса Johnson&Johnson у Беларусі з'яўляецца часткай структурнай рэарганізацыі. Холдынг з недружалюбнай краіны, верагодна, хаця і скараціць асартымент, працягне дзейнасць на рынку «па гуманітарных меркаваннях», як гэта часта тлумачаць у падобных выпадках.

Аднак магчыма і тое, што гэтыя аргументы для кіраўніцтва і акцыянераў Johnson&Johnson перастануць быць пераканаўчымі. Гэта ўжо адбылося з кіраўнікамі больш чым двух дзясяткаў замежных кампаній, якія пакінулі Беларусь у 2024 годзе. У параўнанні з 2023 годам гэты працэс прыкметна паскорыўся і закрануў шмат вядомых брэндаў, якія на першым этапе занялі вычакальную пазіцыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць