Гісторыя77

З'явіўся партал па гісторыі Беларусі з AI-асістэнтам і 3D-мадэлямі

Запушчаны сёння партал «Гісторыя Беларусі» — сучасны рэсурс, дзе жадаючыя могуць пагрузіцца ў культурнае і гістарычнае мінулае Беларусі з дапамогай інтэрактыўных тэхналогій. Беларуская гісторыя атрымала новую анлайн-прастору для знаёмства з ёй і больш глыбокага даследавання, гавораць стваральнікі рэсурсу. 

Народны сакратарыят (урад) БНР у 1918 годзе. Фота: commons.wikimedia.org

Цяпер вы можаце паглядзець на Сафійскі сабор у Полацку проста на вашым працоўным стале з дапамогай AR і тэлефона. А таксама, дзякуючы штучнаму інтэлекту, партал можа распавесці пра часы ВКЛ нават дашкольніку — на зразумелай для яго мове, распавядаюць стваральнікі.

Партал прапануе тэхналагічны кантэнт: інтэрактыўныя 3D-мадэлі гістарычных аб’ектаў і функцыю штучнага інтэлекту, таксама з дапамогай сучасных тэхналогій ажывілі гістарычныя партрэты і карціны — вы можаце паглядзець на «ажыўшага» Кастуся Каліноўскага, Юзафа Панятоўскага і іншых. 

Партал створаны дзякуючы падтрымцы беларусаў у Польшчы, праз іх дабрачынныя адлічэнні (1,5%) з падатковых дэкларацый у межах ініцыятывы «Будуй сваё» ад «Новай Беларусі», а таксама з дапамогай партнёраў — FaniMani і фонд Tutaka

«Народы вакол нас часта прысвойваюць гістарычныя факты і постаці, не пакідаючы месца голасу беларусаў. Партал закліканы данесці свету праўдзівую гісторыю», — тлумачыць аўтар ідэі Антон. 

Паводле Паўла Лібера, кіраўніка тэхкаманды «Новай Беларусі», на распрацоўку партала спатрэбілася паўгода. 

«Партал першапачаткова пазіцыянаваўся як аб’ектыўны і кампактны рэсурс па гісторыі Беларусі для англамоўных журналістаў і гісторыкаў, каб яны не чэрпалі веды ў крыніцах, мадыфікаваных СССР і Расіяй. Але наша каманда дастаткова хутка зразумела, што такі прадукт патрэбны і для саміх беларусаў і беларусак, таму што ўнутры краіны гісторыя ўвесь час перапісваецца.

Пры гэтым прадукт атрымаўся вельмі тэхналагічным: увесь змест індэксуецца для наступных AI-запытаў, у праекце шмат графікі, 3D-мадэляў, магчымасць глядзець мадэлі ў дапоўненай рэальнасці з экранаў мабільных тэлефонаў», — адзначае ён. 

Асноўныя мовы партала — беларуская, англійская і польская.

Каментары7

  • .
    24.12.2024
    Адразу трапіў на трызненне штучнага інтэлекту, у адказ на пытанні пра мяжу Першага падзелу РП. Некаторыя адказы:

    1. "Мяжа падзелу прайшла па Дзвіне, Дняпры і Друці. Заходняя Беларусь у выніку падзелу адышла да Расеі".
    2. "У выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Заходняя Беларусь была далучана да Расеі. Гэтая тэрыторыя ўключала ў сябе паўночныя і ўсходнія землі Беларусі, у той час як Усходняя Беларусь заставалася ў складе Рэчы Паспалітай."
    3. "У выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай Заходняя Беларусь была далучана да Расеі. Гарады, якія ўвайшлі ў склад Расеі, ўключалі Менск, Віцебск, Гомель і Смаленск".
    4. "У выніку Першага падзелу Рэчы Паспалітай да Расеі адышлі ўсходнія землі Беларусі, уключаючы Гродна, Віленскую і частку Менскай губерні."
  • Имя
    24.12.2024
    Очередные сказки про демократическую речь посполитую и крывавы савок
  • .
    24.12.2024
    ШІ лічыць першапачатковай назвай Верхнядзвінска нейкую Дрысву, Слаўгарада - Слаўгарадак.
    Па Светлагорску (прабачце) некалькі варыянтаў: Гомельскае, Кемпінгаўка, Паўднёвы Град.
    Па Новалукомлю (таксама прабачце): Лукоўля, Лукмень, Лукмянка, Лукова, але самыя цікавыя версіі гэта Севярын, які нібыта быў заснаваны на зліцці "дзвюх ракаў" (цітую даслоўна): Нямігі і Рудзянкі, і Жыжкі, вядомыя яшчэ з XIV стагоддзя :)

Цяпер чытаюць

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы захапілі ў палон грамадзяніна Сенегала

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6

Лукашэнка забараніў юрасобам прадаваць беспілотнікі без узгаднення з дзяржаўнымі органамі

Сікорскі: Незалежнасць Беларусі залежыць ад выніку вайны1

У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын ВІДЭА

Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску

Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13

З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот». Да яго датычны памерлы каліновец

Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць