Грамадства

У Жыткавічах жанчына адсудзіла ў райвыканкама 10 тысяч рублёў

Амаль год таму жыхарка Жыткавічаў паслізнулася і ўпала на лёдзе, два месяцы прахадзіла з гіпсам і яшчэ паўгода заняла рэабілітацыя. Пасля таго жанчына падала ў суд на райвыканкам і нават выйграла гэтую справу, паведаміла Генпракуратура.

Фота ілюстрацыйнае

У студзені мінулага года жанчына паслізнулася і атрымала пераломы костак левай рукі са зрушэннем. Жыхарку прааперавалі. Больш за два месяцы яна праходзіла з гіпсам, яшчэ паўгода заняла рэабілітацыя.

Пры гэтым упала яна на тратуарнай дарожцы, якая не была апрацаваная ад наледзі камунальнымі службамі. Таму жанчына вырашыла судзіцца і падала пазоў.

Суд першай інстанцыі палічыў недаказаным атрыманне пазоўніцай траўмы з-за галалёдзіцы, а таксама спаслаўся на супярэчнасці ў звестках аб прыналежнасці зямельнага ўчастка, дзе здарылася падзенне.

Тады жанчына звярнулася ў пракуратуру, і тая стала на яе бок. Пракурор палічыў, што доказы, якія прадставілі пацярпелая і сведкі, паслядоўныя і дапушчальныя, а суд не ўстанавіў, у каго на балансе знаходзіцца тая дарожка.

У выніку судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда апеляцыйны пратэст пракурора задаволіла, бо райвыканкам не ўсклаў на каго-небудзь абавязак утрымліваць і абслугоўваць канкрэтны ўчастак тратуара.

Таксама суд улічыў цяжар наступстваў і спагнаў з Жыткавіцкага райвыканкама на карысць жанчыны 10 тысяч рублёў.

Каментары

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць