Усяго патроху1111

Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач

Што паглядзець у навагоднюю ноч, калі не хочаш выпадкова пачуць з дзясятак песень аўтарства Ганны Сялук і пабачыць стэрыльныя «блакітныя агеньчыкі»? Сабралі ў падборку святочныя беларускія праграмы. Музыка, жарты, палітычныя прагнозы — ёсць усё!

Застаўка навагодняга эфіру «Звычайнага ранку»

«Белсат»

Сваю забаўляльную праграму на навагодні вечар па традыцыі падрыхтаваў тэлеканал «Белсат».

Пачнецца ўсё ў 21:30 па мінскім часе з гістарычнай віктарыны ад праграмы «Вусы Скарыны». Адмыслова на Новы год звыклы фармат змянілі на забаўляльнае шоу. Мікіта Мелказёраў, Марына Ментусава, Ліза Ветрава і Аляксандр Івулін будуць адказваць на пытанні гісторыка Цімафея Акудовіча і спаборнічаць за ўзнагароду найлепшага знаўца гісторыі.

Потым у 22:15 святочны выпуск праграмы «Хай Так ТБ» збярэ каманду існых і былых вядоўцаў, якія падрыхтавалі для гледачоў шмат жартаў і музычных падарункаў.

У 22:50 музычны вечар распачне Дзяніс Дудзінскі. Запланаваны навагодні канцэрт з удзелам Лявона Вольскага, «J:Mors», «РСП», Zui, «Kriwi», Ketevan, Георгія Дабро, Pomidoroff, Lear.

За 12 хвілін да новага года будзе зварот Святланы Ціханоўскай.

А новы, 2025 год, пачнецца з шалёнага dj-сэта ад PapaBo.

У 00:35 у эфіры будзе святочны канцэрт ад праграмы «Мова нанова», які перанясе гледачоў на традыцыйнае беларускае застолле. Можна будзе праспяваць улюбёныя народныя песні. Пагатоў усё гэта будзе адбывацца ў фармаце караоке.

«Белсат» абяцае музыку, песні, танцы да самай раніцы.

«Годна»

Навагодні выпуск будзе і на YouTube-канале «Годна». Яго вядучай стане Ліза Ветрава, а гасцямі — Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Міхась Ільін, Настасся Доль, Ketevan, Аляксандр Івулін. За музыку адказваюць Настасся Рыдлеўская, NOCHY, Swada x Niczos.

Пачнецца ютуб-шоу ў 19:00 па мінскім часе.

«О(б)суждаем»

Святочны выпуск шоу «О(б)суждаем». Скрыншот відэа на YouTube-канале «Этот Прус»

Харызматычныя вядучыя Іван Прус і Глеб Сямёнаў у сваім стылі падвядуць вынікі года.

— Новы год несумяшчальны з цішынёй: вам праспявае Настасся Рыдлеўская (гэта кавер на Santa Baby Эрты Кіт), а мы станцуем — дагледзіце выпуск да канца. А яшчэ падніміце келіхі, павіншуйце сябра ў каментарыях, загадайце жаданне і чакайце нас праз месяц-другі, — вось такую ​​праграму абяцаюць хлопцы.

Выпуск ужо даступны.

«Обычное утро»

З 27 па 30 снежня па вечарах вядучыя «Обычного утра» праводзілі святочныя стрымы на YouTube. У госці да Марыны Ментусавай і Канстанціна Каверына прыходзілі Святлана Ціханоўская, Лявон Вольскі, Дзяніс Дудзінскі, Ліза Ветрава, Роза Турарбекава, «чыноўнікі» ЧынЧыны і іншыя цікавыя беларусы.

Кожнае відэа доўжыцца прыкладна дзве з паловай гадзіны — то-бок калі вы яшчэ не глядзелі навагоднія выпускі «Обычного утра», то кантэнту вам хопіць на некалькі дзён.

«Маланка»

Вынікі года на YouTube-канале Malanka Media пачнуць падводзіць у 19.00 па мінскім часе. Рабіць гэта будуць палітыкі Павел Латушка і Анатоль Лябедзька, прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч, спартыўны журналіст Аляксандр Івулін, акцёр Міхась Зуй, а таксама народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка.

Святочны эфір тут пачнецца ў 23.00. У навагоднюю ноч прагучаць найлепшыя хіты гурта «Бі-2» і, канешне, віншаванні ад музыкаў. Абяцаюць і сюрпрызы ад каманды праекта.

«Локал Live»

YouTube-канал «Локал Live» — гэта камедыйны падкаст пра клуб Stand Up Lokal, які беларускія комікі сёлета адкрылі ў Варшаве. На канале выходзіць беларускамоўнае шоу «Гутаркі», у якім стэндаперы Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін размаўляюць на самыя розныя тэмы. Ужо можна паглядзець іх навагодні выпуск.

«Перетрем с Халезиным»

Кампазітарка Вольга Падгайская і музыка Сяргей Пукст прыйшлі ў госці на кухню да Мікалая Халезіна. Разам яны лепяць хатнія пельмені, абмяркоўваюць сямейныя традыцыі, успамінаюць адыходзячы год. Госці ютуб-шоу разам выканаюць музычную кампазіцыю.

Каментары11

  • Огонёк (не голубой)
    31.12.2024
    О, наконец-то. Давно ждал!
  • Хопіць нудзіць!
    31.12.2024
    Хопіць!, ну!
  • дочка Максима Дизайнера
    31.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць