Эканоміка1313

Правяраем Галоўчанку. Ці сапраўды сёлета патаннелі інгрэдыенты для аліўе?

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што традыцыйная святочная салата ў гэтым годзе патаннела. Узялі лічбы Белстата і праверылі словы топ-чыноўніка.

Падобныя падлікі мы робім штогод. Напрыклад, летась інфляцыя порцыі аліўе склала амаль 6%, у 2022-м — 14, а тры гады таму наогул 20.

Ізноў нагадваем, што гэта не з'яўляецца сур'ёзным даследаваннем. Інфармацыя Белстата не ўлічвае сярэднія цэны на некаторыя прадукты кшталту салёных агуркоў ці кансерваванага гарошку (замест іх узятыя цэны з катэгорыі «кансерваваная гародніна»). Звесткі статыстычнага органа абагульненыя: не ўлічваюць, напрыклад, тлустасць маянэзу, катэгорыю яек і г. д. Таксама не ўлічваліся выдаткі на прыгатаванне — камунальныя паслугі ў Беларусі не таннеюць — а таксама імаверныя зніжкі ў розных гандлёвых сетках.

Аліўе

Фота: edim.tv

Для разліку цаны салаты «Аліўе» мы, як звычайна, бярэм наступны рэцэпт: кансерваваныя агуркі (500 грамаў), гарошак (380 грамаў), бульба (500 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (4 штукі), вараная каўбаса (300 грамаў), маянэз (200 грамаў), рэпчатая цыбуля (100 грамаў).

Аліўе Лістапад 2023 Лістапад 2024 Інфляцыя, %
Кансерваваныя агуркі, 1 кг (порцыя) 9,1 (4,55) 9,74 (4,87) 7,03
Гарошак, 1 кг (порцыя) 9,1 (3,46) 9,74 (3,70) 7,03
Бульба, 1 кг (порцыя) 0,75 (0,38) 1,04 (0,52) 38,67
Морква, 1 кг (порцыя) 1,03 (0,21) 1,00 (0,20) -2,91
Яйкі, дзясятак (порцыя) 3,23 (1,29) 3,45 (1,38) 6,81
Вараная каўбаса в/г, 1 кг (порцыя) 9,37 (2,81) 9,70 (2,91) 3,52
Маянэз, 1 кг (порцыя) 8,73 (1,75) 9,11 (1,82) 4,35
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 1,35 (0,14) 1,37 (0,14) 1,48
Сума за порцыю 14,57 15,54 6,66%

Атрымліваецца, што замест абяцанай Раманам Галоўчанкам дэфляцыі, порцыя аліўе за гэты год з улікам ручнога стрымання цэн падаражэла амаль на рубель. Прычым з інгрэдыентаў салаты за год патаннела толькі морква, а найбольшую інфляцыю зазнала бульба.

Рост цэн на аліўе супадае з індэксам цэн на харчовыя тавары па падліках Белстата. 

Селядзец пад шубай

Фота: cooklikemary.ru

Для ацэнкі кошту шубы ўзялі такі рэцэпт: салёны селядзец (350 грамаў), бульба (400 грамаў), буракі (350 грамаў), морква (200 грамаў), курыныя яйкі (2 штукі), рэпчатая цыбуля (100 грамаў), маянэз (300 грамаў).

Селядзец пад шубай Лістапад 2023 Лістапад 2024 Інфляцыя, %
Салёны селядзец, 1 кг (порцыя) 8,97 (3,14) 10,04 (3,51) 11,93
Бульба, 1 кг (порцыя) 0,75 (0,30) 1,04 (0,42) 38,67
Буракі, 1 кг (порцыя) 1 (0,35) 0,99 (0,35) -1
Морква, 1 кг (порцыя) 1,03 (0,21) 1,00 (0,20) -2,91
Яйкі, дзясятак (порцыя) 3,23 (0,65) 3,45 (0,69) 6,81
Рэпчатая цыбуля, 1 кг (порцыя) 1,35 (0,14) 1,37 (0,14) 1,48
Маянэз, 1 кг (порцыя) 8,73 (2,62) 9,11 (2,73) 4,35
Сума за порцыю 7,40 8,04 8,65%

У адрозненне ад папярэдніх двух гадоў, шуба падаражэла мацней за аліўе. У першую чаргу — за кошт росту цэн на асноўныя інгрэдыенты: бульбу і селядзец. Але ўсё роўна гэтая салата амаль у два разы таннейшая за аліўе.

Напішыце ў каментарах, як па вашых адчуваннях, змяніліся за гэты год цэны на навагодні стол. Ці згодныя вы з заявамі Рамана Галоўчанкі?

Каментары13

  • Шкварак Шкваркоўскі
    30.12.2024
    У вас рэцэпт не адпавядае ідэалогіі цалкам! Гэта вы ў сваіх Вільнях-Варшавах ядзіце з бульбай, кілбасой і маянэзам. У нас у Беларусі здаровае харчаванне, як завяшчаў Галоўнакамандуючы: https://www.youtube.com/watch?v=kfAZUjNWcUc. Палова з агарода ўвогуле! Пералічыце - і будзе дэфляцыя, як сказаў Галоўчанка.
  • Бандана
    30.12.2024
    Няўжо лукашыст схлусіў? :))))
  • Брэст
    30.12.2024
    Шып, бульба не ўрадзіла гэтым летам у Расіі, таму і падаражэла моцна ў тым ліку ў Беларусі.

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць