Усяго патроху3131

«Ліліт, вы святло яго жыцця». Раніцай 1 студзеня мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ў самалёце «Белавія» на вышыні 10 тысяч метраў

З выдатнай падзеі пачаўся новы год для адной сталічнай пары. Знаходзячыся на вышыні прыкладна 10 000 метраў, мінчук Максім зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне Ліліт. Адбылося ўсё роўна а 10:00 1 студзеня, піша Onliner.by.

— Два з паловай месяцы таму я купіў пярсцёнак, — распавядае Максім. — Прапанову планаваў зрабіць у незвычайны час (на Новы год) і ў незвычайным месцы (самалёт выдатна падыходзіў).

Маладому чалавеку заставалася толькі рэалізаваць задуманае. Для гэтага былі набытыя квіткі на рэйс Мінск — Казань і ўжо на месцы праведзеныя перамовы з бортправаднікамі «Белавія».

— Да гэтага мы з Ліліт ніколі разам не падарожнічалі. Так як з шэнгенскай візай паўсталі складанасці, вырашылі паляцець у Расію. Разглядалі розныя гарады і ў выніку спыніліся на Казані, у якой я быў ужо чатыры разы па працы. Гэта вельмі прыгожы горад, у якім можна скласці шырокую культурную праграму: у нас на кожны з пяці дзён падарожжа запланаваны па два—тры мерапрыемствы. Да таго ж там ёсць снег і мароз — навагодні настрой забяспечаны.

Прамы рэйс з Мінска ў Казань быў запланаваны на 09:35. Усё ішло без накладак: у патрэбны час пасажыры аказаліся на борце, самалёт узляцеў.

— Пасля таго як усім раздалі напоі і дэсерт, я падышоў у хвост самалёта і папрасіў бортправадніц дапамагчы мне. Яны пагадзіліся, за што ім вялікі дзякуй. У выніку атрымалася зрабіць прапанову а 10:00 на вышыні 10 тысяч метраў (вышэй аблокаў), пад узыход сонца, — дзеліцца сваім шчасцем малады чалавек.

«Новы год — новы пачатак. І сёння ў нас асаблівы момант. На борце гэтага самалёта знаходзіцца адзін малады чалавек, які хоча, каб яго любімая дзяўчына стала яго шчаслівай жонкай. Максім, прашу вас падняцца. Ліліт, вы святло яго жыцця! Ён хоча, каб вы ведалі, як моцна ён вас кахае», — такія словы прагучалі ад сцюардэсы.

Усмешкі, апладысменты, віншаванні і нават традыцыйнае «Горка» — настрой адразу ўзляцеў ва ўсіх, хто знаходзіўся на борце.

Каментары31

  • Еду ў Магадан
    02.01.2025
    Чарговая пара "беларусаў са знакам якасці" створыць ячэйку грамадства, у якой не будзе нічога беларускага. І кірунак палёта выглядае вельмі сімвалічна.
  • Хіхі
    02.01.2025
    Мальчык хочэт в Тамбов, чыкі чыкі
  • .
    02.01.2025
    Господа задр*ты, вы не можете хоть раз в жизни просто за кого-то порадоваться? Ну не понимает чел, что летит в Мордор, может, когда-нибудь поймет. Из статьи не видно, чтобы он или девушка сделали нам что-то плохое, что они поддерживают войну, работают в губопике или что еще. Даже что они ябатьки не написано.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць