Грамадства99

Піянера беларускага інтэрнэту Уладзіміра «Elefant» Неўмяржыцкага судзяць за згвалтаванне дзіцяці

Неўмяржыцкі вядомы як стваральнік праекта «Мінскі слон» і дырэктар дзіцячай стаматалогіі.

Уладзімір Неўмяржыцкі. Фота: onliner.by

Уладзіміру Неўмяржыцкаму 52 гады. Родам ён з Расіі, з горада Сергіеў Пасад, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі. У 1995 годзе падаў прашэнне і атрымаў грамадзянства нашай краіны.

Неўмяржыцкі вядомы як адзін з першых актыўных карыстальнікаў сеціва. Прычым яшчэ да інтэрнэту ён быў вядомы ў беларускім Fidonet'е (некамерцыйная сетка, папулярная да таго, як інтэрнэт заваяваў свет) пад нікнэймам Elefant, якім карыстаецца ўсё жыццё.

У 1999 годзе ён стварыў праект «Мінскі слон». Гэта быў адзін з першых беларускіх форумаў. Ён праіснаваў амаль 20 гадоў, але пік папулярнасці прыйшоўся на нулявыя гады.

Так выглядаў «Мінскі слон» у 1999 годзе. Фота: web.archive.org

На сайце размяшчаліся навіны, афішы, агляды кіно і спектакляў, праводзіліся конкурсы, былі аўтарскія калонкі. На «Мінскім слане» былі сотні актыўных карыстальнікаў, што для Беларусі 1999 года было вельмі шмат (доступ у інтэрнэт з'явіўся ў Беларусі ў 1997 годзе, а вэб-сайтаў былі адзінкі). 

Таксама Неўмяржыцкі мае бізнэс — стаматалагічную клініку «Элефанцік», найперш арыентаваную на дзяцей. Жонка Неўмяржыцкага працуе там стаматолагам.

У маі 2024 перастаў абнаўляцца інстаграм Уладзіміра, як і іншыя сацсеткі. У месенджарах ён недаступны.

9 студзеня 2025 года Неўмяржыцкага пачалі судзіць за «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах да заведама непаўналетняй». За гэта яму пагражае ад васьмі да пятнаццаці гадоў калоніі. Абставіны справы невядомыя, працэс адбываецца ў закрытым рэжыме.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Есть вопрос
    09.01.2025
    Рэд. Хутчэй за ўсё, пытанне ў вашым дэвайсе і браўзеры, бо такой праблемы ў астатніх чытачоў няма. Але нашы праграмісты зрабілі некалькі правак у кодзе, паглядзіце, ці сітуацыя змянілася.
  • Комсомолец интернета, пионер-вожатый
    09.01.2025
    Звездун большой величины, своими руками, без помощи КГБ,
  • Жора
    09.01.2025
    Гвяздаболы, нішто не замінала асобным карыстальнікам пісаць нікнэйм пад кожным паведамленнем, так яны да іх і прыляпляліся.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць