Грамадства1111

Блогеры пажылі ва ўсіх палацах і замках Беларусі і склалі свой рэйтынг з цэнамі

Блогеры, якія вядуць тыкток-акаўнт Belarus360, пераначавалі ў тых замках і палацах Беларусі, дзе гэта магчыма. Пара склала рэйтынг і распавяла пра плюсы і мінусы.

4 месца: палац Валовічаў у Свяцку

— Тут размясціўся невялікі ўтульны гатэль. Працуе рэстаран, вакол прыгожая тэрыторыя. Але сам палац яшчэ зачынены на рэканструкцыю, таму пагуляць па залах не атрымаецца.

За люкс пара заплаціла 355 рублёў, сняданкі ўваходзілі ў кошт.

Тут і далей скрыншоты відэа ў тыктоку

3 месца: палац Пуслоўскіх у Косаве

— Мы жылі ў двухпакаёвым нумары з відам ва ўнутраны дворык. У палацы ёсць рэстаран і музей, але працуюць яны не кожны дзень і дастаткова рана зачыняюцца.

@belarus360

Какой из этих отелей вы бы поставили на первое место?

♬ New Years Dreams - ArtArea

У кошт пражывання ўваходзяць сняданкі, але яны пакідаюць жадаць лепшага. Блогеры паказалі, што ім падалі звычайныя магазінныя бліны з упакоўкі, якія папярэдне разагрэлі.

Каштаваў адпачынак у люксе косаўскага палацу 449 рублёў.

2 месца: Нясвіжскі замак

— У нас быў вялізны нумар з прыгожым відам і шыкоўнай ваннай. На сценах — рэпрадукцыі карцін з музея. За дадатковую плату можна заказаць экскурсію па комплексе. Каля палаца некалькі паркаў. Летам тут нават ладзяць фэсты. Ёсць свой рэстаран.

Адна ноч у такім люксе, які арандавалі блогеры, каштуе 680 рублёў. Сняданкі ў гэты кошт не ўваходзяць.

1 месца: Мірскі замак

— У нас быў двухузроўневы нумар з відам ва ўнутраны двор. Музей можна наведаць са зніжкай для тых, хто пражывае ў гатэлі. У замку ёсць рэстаран, а яшчэ сауна (яна аплачваецца асобна). Па выходных у дворыку ладзяць тэатралізаваныя паказы.

За люкс на дваіх без сняданкаў тыктокеры заплацілі 260 рублёў.

Дзе яшчэ можна пераначаваць тым, хто жадае здзейсніць экскурс у гісторыю? Вось некалькі дадатковых варыянтаў — пачынаючы ад сялянскай хаты.

Каментары11

  • Zлон
    07.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ян
    07.01.2025
    калі б яшчэ па-беларуску запісвалі відэа, было б топ
  • ghost
    07.01.2025
    а прывіды? тэма не раскрытая.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць