Свет1414

Афрыка можа разламацца на дзве часткі хутчэй, чым чакалі навукоўцы

Афрыка можа раскалоцца на дзве часткі па расколіне даўжынёй больш за 3200 км і, мяркуючы па ўсім, хутчэй, чым меркавалася. Віной таму зрушэнне тэктанічных пліт.

Расколіна ў Кеніі. Скрыншот відэа Бі-бі-сі

Першыя прыкметы гэтага працэсу з'явіліся ў 2005 годзе — расколіна больш за 50 км з'явілася ў Эфіопіі. У 2018 годзе зямля раскалолася і ў Кеніі, піша Bild.

Гэтыя разломы ў зямлі знаходзяцца над так званай Вялікай рыфтавай далінай, якая ўзнікла 30 млн гадоў таму, калі раскалолася Афрыканская пліта. Цяпер мы проста назіраем наступствы гэтай падзеі на паверхні.

Чырвоным адзначана, дзе пралягае Вялікая рыфтавая даліна. Ілюстрацыя: Wikimedia Commons

Да нядаўняга часу геолагі лічылі, што для разлому Афрыкі на дзве часткі спатрэбіцца ад 5 да 10 млн гадоў. Аднак, паводле апошніх даных, гэта здарыцца нашмат раней. Сінція Эбінгер, геафізік з Тулейнскага ўніверсітэта, расказала платформе Dailygalaxy:

«Мы скарацілі прагноз да 1 млн гадоў, магчыма, [спатрэбіцца] нават удвая менш».

Разлом павялічваецца на 0,8-2,5 см у год, аднак працэс можа паскорыцца з-за землятрусаў, і гэта робіць дакладнае прагназаванне складаным. У выніку Самалі, Эфіопія, Танзанія і палова Кеніі ўтвораць гіганцкі востраў ля ўзбярэжжа Афрыкі.

Рух тэктанічных пліт і зямной кары звязаны з патокамі магмы пад ёй. Пад Эфіопіяй, да прыкладу, надзвычай гарачая вадкая парода падымаецца на глыбіню ўсяго каля 10 км пад паверхняй і аслабляе зямную кару.

Каментары14

  • Смоленск наш
    06.01.2025
    Лучше бы у нас на границе с рф образовался раскол плит, а еще лучше чтобы за Смоленском, чтобы он остался на нашей стороне.
  • Ёрк
    06.01.2025
    Acab, калі ўся ваша камунянская кантора перасядзіць на ровары ды будзе меней чадзіць, вось тады можа і будзе нейкі эфект.
  • Жвір
    06.01.2025
    Гэта зьменіць балянс сілаў, і Зямля пойдзе ў разнос. Нахіл зямной восі зьменіцца, паралакс наляціць на экліптыку, перыгелій з афеліем ляснуць і ў апагеі з'явіцца гамон усяму.

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ38

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць