Свет77

Малодшая сястра кіраўніка OpenAI падала на яго ў суд за сэксуалізаваны гвалт

Сястра ўладальніка кампаніі OpenAI і стваральніка ChatGPT Сэма Альтмана падала пазоў у суд, вінавацячы старэйшага брата ў дамаганнях у дзяцінстве.

Сэм Альтман, адзін са стваральнікаў сусветна вядомай нейрасеткі ChatGPT. Фота: Patrick Semansky / AP

Эн Альтман падала ў акруговы суд у штаце Місуры пазоў, у якім сцвярджаецца, што яе брат з 1997-га па 2006 год падвяргаў яе сэксуалізаванаму гвалту. Першы эпізод, па сцвярджэнні Альтман, адбыўся, калі ёй было тры гады, а Сэму — 12. У пазове гаворыцца, што Сэм Альтман здзяйсняў сэксуалізаваны гвалт над сястрой некалькі разоў на тыдзень.

Альтман просіць, каб справу разгледзеў суд прысяжных. Яна запрасіла кампенсацыю ў памеры больш за 75 тысяч даляраў.

Сэм Альтман разам з маці і братамі выпусцілі заяву, у якой адмовілі абвінавачванні. У тэксце гаворыцца, што сцвярджэнні Эн «зусім не адпавядаюць рэчаіснасці», а сітуацыя «прычыняе моцны боль сям'і».

Альтман і яго сям'я заяўляюць, што вырашылі выказацца публічна пасля падачы іску, бо лічаць абвінавачанні несправядлівымі. Эн, паводле іх слоў, мае псіхічныя праблемы, на лячэнне ад якіх сям'я выдзяляе сродкі, аднак яна працягвае патрабаваць дадатковыя фінансавыя сродкі і адмаўляецца ад лячэння.

Сам Альтман жанаты з даўнім партнёрам — інжынерам-праграмістам Оліверам Малхерыным. Яны таемна пажаніліся год таму. 

Каментары7

  • Скарынкін
    08.01.2025
    Ад Рэд. - Дзякуй, выправілі
  • 08.01.2025
    75 тысяч кампенсацыі ад Альтмана???
    гэта хіба жарт нейкі
  • Чырвоныя Чаравічкі
    08.01.2025
    Вельмі цікава што вылазяць такія абвінавачванні калі ў кагосьці грошы зьяўляюцца. Не гаворачы пра тое, што Сэм відаць гамасэксуаліст. Так хочацца ў гэтым выпадку фэйспалм зрабіць. Але ж я згодны з Сэмам хай суд прысяжных усё вырашыць.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць