Грамадства2525

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму

Аляксандр Лукашэнка 8 студзеня выступіў на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій «Беларускі спартыўны Алімп» 2024 года. Падчас цырымоніі ён выглядаў фізічна кепска і відаць было, што выступленне давалася з цяжкасцю.

Скрыншот з відэа

Як часта бывае апошнім часам, у Лукашэнкі трэслася галава, адчувалася задышка, а голас быў моцна асіплы. 

Гэтае выступленне было рэдкім выпадкам, калі частка прамовы Лукашэнкі была сказаная па-беларуску.

Што да зместу прамовы, то ён быў банальным. Лукашэнка ў ёй зноў паўтарыў тыя тэзісы, якія рэфрэнам гучаць у ягоных выступленнях апошнім часам. Так, ён ізноў падкрэсліў устойлівасць беларускай мадэлі перад усімі выклікамі і яе асаблівы шлях, а таксама ўспомніў пра намер перадаць краіну дзецям і ўнукам:

«Як бы хтосьці ні імкнуўся нас сёння разгайдаць, нічога не атрымаецца. Нічога не атрымаецца. Мы зберажом сваю краіну. Яна ўжо належыць нашым дзецям і ўнукам. Таму мы павінны думаць пра іх будучыню. І мы думаем. Мы ўсё зробім у наступнай пяцігодцы, каб наша краіна назаўжды забылася праблему захавання сваёй дзяржаўнасці. Наша краіна заўсёды будзе дзяржавай насуперак любым плыням і тэндэнцыям на міжнароднай арэне».

Далёка не ў першы ўжо раз ён заклікаў паплечнікаў таксама не думаць пра накладзеныя заходнімі краінамі санкцыі:

«Санкцыі, не санкцыі — проста жыццё складваецца такім чынам, што ў любой сітуацыі нам давядзецца выжываць, вытрымліваць гэты націск. Мы яго вытрымаем».

Што не адмяняе таго, што будучы год зноў такі па традыцыі будзе няпростым і нічога добрага ён не прарочыць:

«Я гэта кажу адкрыта. І запомніце, хто б вам тут ні абяцаў залатыя горы, нам прыйдзецца напружвацца ў два разы больш, чым у папярэднім годзе».

Але, вядома, «мы пераадолеем усе цяжкасці», бо «навучыліся працаваць. У складаных умовах. Калі на нас ціснуць з усіх бакоў».

Каментары25

  • ШОС, і каб хутчэй
    08.01.2025
    Ну ён і будку сабе ад'еў, галава ўжо стала літаральна квадратнай, без перабольшвання.
  • ::
    08.01.2025
    Очень плох... а годы пролетают незаметно.
  • Мх
    08.01.2025
    "Паглядзі, што ты зрабіў з гэтай зямлёй" крэпкі хазяйственік. Дайшло ўжо да сухавеяў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння19

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Маркелаў, Нагорная і Гудзілін адкрываюць у Вільні прастору з лазняй6

Мядзінскі хоча адправіць генсаку НАТА падручнік гісторыі, каб даказаць, што «Украіны ў XII стагоддзі не было»15

У Эстоніі супрацоўніцу «Расіі сегодня» асудзілі на шэсць гадоў за дзяржздраду2

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню12

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння19

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць