Свет1515

Новы міністр унутраных спраў Літвы Кандратовіч: Культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь

У канцы 2024 года ў Літве пачаў працу новы ўрад, у якім адну з ключавых пасад заняў палітык-тэхнакрат Уладзіслаў Кандратовіч, які валодае ў тым ліку беларускай мовай. У сваім першым вялікім інтэрв’ю ён распавёў пра планы ў міграцыйнай палітыцы і погляды на нацыянальную бяспеку краіны.

Міністр МУС Літвы Уладзіслаў Кандратовіч. Скрыншот відэа

Інтэрв'ю з міністрам апублікаваў YouTube-канал «Настоящее время»

Агульная гісторыя і блізкасць Літвы і Беларусі

Адной з першых тэм стала эканамічная міграцыя з Беларусі. Паводле Кандратовіча, Літва і Беларусь звязаны доўгай супольнай гісторыяй і цеснымі культурнымі сувязямі.

«Культурна самая блізкая краіна для Літвы — гэта, вядома, Беларусь. Агульная гісторыя, агульная культура, — падкрэсліў новы міністр. — Роднасныя сувязі вельмі вялікія, бо ў многіх грамадзян Літвы ёсць сваякі ў Беларусі. Так гістарычна склалася, такая шматвяковая гісторыя».

Разам з тым міністр адзначыў неабходнасць улічваць і магчымыя рызыкі для бяспекі дзяржавы. Па яго словах, галоўны прыярытэт — «стабільнасць краіны». Толькі пасля аналізу ўсіх фактараў спецслужбамі можна прымаць далейшыя рашэнні.

Паездкі расіян і беларусаў на радзіму: рызыка ці не?

Кандратовіч таксама закрануў дыскусію пра частыя паездкі грамадзян Расіі і Беларусі на радзіму.

«Шмат у чым усё залежыць ад таго, ці зможам мы кіраваць гэтымі працэсамі, — патлумачыў ён. — Ёсць выпадкі, калі ўладальнікі гуманітарных віз і ВНЖ часта наведваюць радзіму. Службы, якія лічаць гэта рызыкай, маюць падставы так думаць».

Ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні «першая роля належыць спецслужбам, другая — [МУС]».

Руская мова ў Дэпартаменце міграцыі

Асобна міністр адказаў на пытанне пра выкарыстанне рускай мовы пры здачы экзамену на вадзіцельскія правы ў Літве. Яго папярэдніца Агне Білатайце выступала за поўную адмову ад паслуг на рускай мове, называючы яе «мовай краіны-акупанта». Кандратовіч заняў больш узважаную пазіцыю.

«Інакш я не разумею, як можа функцыянаваць міграцыйны дэпартамент. Пры першым звароце, калі ў людзей няма агульнай з намі мовы, трэба знаходзіць спосабы камунікацыі. Я не бачу ніякіх праблем у тым, што Дэпартамент міграцыі працуе і на рускай. Мы не збіраемся змяняць існуючую практыку».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Лол
    12.01.2025
    Дзіўна, на лингва франка. Почти все белорусы говорят по-русски, большая часть украинцев, часть людей из постсоветского пространства.
  • Odapa BPV
    12.01.2025
    A dla mianie letuviskaja bližej, čym łatyskaja ci ŭkrajinskaja, ja na letuviskaj bačyŭ filmy, i mahčyma, razumieŭ. Zdajecca heta taksama padkreślivaje histaryčnyja dy kulturnyja suviazi pamiž biełarusami dy letuvisami. Spaʒivajusia, kab jani tolki ŭmacavalisia, jak dyjament. (Ʒʒ - Dz dz)
  • Упс
    12.01.2025
    Дзіўна, Дэпартамент міграцыі гэта не клуб беларуска-літоўскага сяброўства. Туды звяртаюцца ўсе, хто прыехаў у Літву на больш-менш працяглы час. У тым ліку і расіяне з украінцамі, якіх па статыстыцы ў Літве болей чым беларусаў.

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга. Па што гэтым разам?4

Расійскія сістэмы СПА падчас аперацыі ЗША ў Венесуэле аказаліся ні да чаго не прыдатнымі9

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць