Аўто66

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў

Санкцыйны ціск з боку Еўрасаюза дапамог продажам афіцыйных аўтадылераў — вынікае са статыстыкі, апублікаванай Беларускай аўтамабільнай асацыяцыяй.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прагнозы, якія не спраўдзіліся

Пасля абвалу продажаў у 2022—2023 гадах у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА) меркавалі, што ў 2024 годзе продажы вырастуць. Аднак, як паказала статыстыка, іх падлікі аказаліся занадта сціплымі.

Спачатку ў БАА прагназавалі, што ў 2024 годзе рынак дасягне і, магчыма, перавысіць планку ў 35 тысяч рэалізаваных новых аўтамабіляў.

Але навіны з Захаду, а менавіта новыя абмежаванні на экспарт аўтамабіляў з Еўропы ў Беларусь, прымусілі экспертаў двойчы пераглядаць прагноз у бок павелічэння.

Ужо па выніках 8 месяцаў афіцыйным дылерам удалося рэалізаваць амаль 30 тысяч аўто.

Па кастрычніцкім прагнозе, продажы новых машын (толькі легкавых аўто) павінны былі скласці 45-48 тысяч адзінак. Але ў рэальнасці аказалася яшчэ больш.

Што ў выніку?

«Наша Ніва» падлічыла гадавыя лічбы на падставе штомесячных справаздач ад асацыяцыі.

За перыяд са студзеня па жнівень продажы легкавых аўто і лёгкага камерцыйнага транспарту склалі 29 987 адзінак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Getty Images / zoomstudio

З верасня па лістапад апублікаваная БАА статыстыка ахоплівала толькі легкавыя аўто, на якія ў папярэднія месяцы прыходзілася ад 92 да 94% ад агульнай лічбы продажаў. Таму, каб атрымаць агульныя лічбы продажаў, мы дадалі сярэднія 7% да лічбаў легкавых машын, якія прадалі за тры месяцы восені. 

За снежань ёсць поўная статыстыка.

Згодна з падлікамі, за 2024 год дылерам удалося рэалізаваць каля 53 200 новых легкавых аўто разам з лёгкім камерцыйным транспартам.

Найлепшыя паказчыкі за апошнія 5 гадоў

Такім чынам атрымліваецца, што продажы новых аўто ў 2024 годзе перавысілі вынікі даваеннага 2021 года, калі было прададзена 46 837 адзінак тэхнікі. А таксама было рэалізавана больш машын, чым у 2020-м ( 52 768 штук) і 2019-м (52 835).

Вынікае, што лепш, чым у 2024-м, справы ў дылераў ішлі толькі ў рэкордным 2019 годзе, калі было прададзена 64 504 новых аўто. 

Фота: БАА

Якія яшчэ тэндэнцыі назіраліся?

Лідарам рынку застаюцца айчынныя Geely i BelGee. На іх прыходзілася больш за палову продажаў новых легкавых аўто ў Беларусі.

Расце попыт на электрамабілі. Калі ў сакавіку на электрамабілі прыпадала каля 5% ад агульных продажаў членамі БАА, то ў снежні гэты паказчык дасягнуў амаль 8%. 

Каля 2/3 продажаў новых аўто ў Беларусі прыпадае на аўтамабілі кітайскіх брэндаў.

Каментары6

  • Руководство БЕЛДЖЫ
    14.01.2025
    Выражаем искреннюю благодарность нашим Западным партнёрам за вклад в развитие отечественного автопрома! Спасибо, товарищи, что вы помогли нам нарастить продажи!
  • Нейкі сюр
    14.01.2025
    Пры такіх поспехах трэба тэрмінова адмяняць крымінальную адказнасць за заклікі да санкцый і уводзіць адказнасць за заклікі да адмены санкцый. Толькі ворагі нацыі могуць заклікаць да таго, што вядзе Белджы да стратаў!
  • Samy
    14.01.2025
    Руководство БЕЛДЖЫ, Давайте-давайте, успехов в производстве и продажах китайских ведер😁

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада3

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць