Свет22

Французскія чыноўнікі патрабавалі ўсыпіць дзіка, які жыве на ферме. За яго заступіліся тысячы чалавек, у тым ліку Брыжыт Бардо

Фермерка Элод Капе выратавала маленькае дзікае парася, і яно стала сапраўдным членам сям'і. Аднак улады патрабавалі ўсыпіць жывёліну, і ў яе абарону пачалася цэлая міжнародная кампанія.

Эладзі Капе і Рыет. Фота: change.org

Французскі суд дазволіў заводчыцы коней Эладзі Капе пакінуць дзіка Рыет, які жыве на яе ферме. Чыноўнікі патрабавалі жывёліну ўсыпіць, і гэта выклікала бурныя пратэсты.

Эладзі знайшла дзікае парася каля смеццевых бакаў у сябе на стайні ў снежні 2023 года. Фермерка выратавала жывёліну ад гібелі і паспрабавала прыстроіць яе ў які-небудзь прыродны парк.

Аднак ніхто браць Рыет — дзіка назвалі ў гонар французскага паштэту — не захацеў. Некаторыя адкрыта казалі жанчыне, што жывёліну лепш прыстрэліць. Тады Эладзі вырашыла пакінуць Рыет у сябе, піша The Guardian.

Фермерка стэрылізавала і вакцынавала Рыет. Для новага жыхара Элод пабудавала асобны вальер з усім неабходным. Паступова парася вырасла ў вялікага дзіка і стала членам сям'і. Па словах гаспадыні, Рыет паводзіць сябе, як сабака: яна ўмее выконваць каманды і хутка прыбягае, калі яго завуць па імені. Дзік пасябраваў з коньмі і сабакамі і весела праводзіць час на ферме.

Эладзі спрабавала атрымаць дазвол на ўтрыманне дзіка, аднак чыноўнікі былі катэгарычна супраць. Улады дэпартамента называлі сітуацыю незаконнай. На іх думку, дзік можа быць пераносчыкам афрыканскай чумы свіней або туберкулёзу і пагражаць здароўю жывёл і людзей. Аргумент Эладзі, што ферма знаходзіцца далёка ад вёсак і акружаная лесам, не працаваў. Чыноўнікі пагражалі забраць Рыет і ўсыпіць яе. А Эладзі пагражала турма і штраф да 150 тысяч еўра за незаконнае ўтрыманне дзікай жывёліны.

Тады ў сеціве пачалася цэлая міжнародная кампанія ў абарону дзіка. Да яе падключыліся папулярныя блогеры, некаторыя палітыкі і нават легендарная актрыса і вядомая зоаабаронца Брыжыт Бардо.

«Дапамажыце! Я патрабую, каб Рыет пашкадавалі. Якія пачвары патрабуюць яе ўсыпіць… Гэтая маленькая жывёліна мае права жыць, і гэта наш абавязак. Яна невінаватая. Усыпленне — гэта злачынства! Мы знаходзімся пад кіраваннем забойцаў», — напісала Бардо ў адкрытым лісце.

Петыцыю ў абарону Рыет падпісалі амаль 200 тысяч чалавек, мясцовыя жыхары арганізавалі маўклівы марш. У чацвер суд стаў на бок Эладзі Капе: ён загадаў прэфектуры перагледзець заяўку на ўтрыманне Рыет і выплаціць фермерцы 1500 еўра кампенсацыі.

Па словах Элод, Рыет навіны не асабліва хвалявалі: «Яна проста бегае і гуляе, ёй усё адно. І яна застанецца з намі».

Каментары2

  • Казік
    17.01.2025
    сабакам і катам у гэтым плане пашанцавала, іх песцяць больш чым дзяцей. Хаця каты і сабакі могуць пераносіць вельмі шкодных паразітаў
  • Алесь
    17.01.2025
    Добрая навіна нарэшце :)

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС39

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце25

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС39

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць