Грамадства33

На аўкцыён выстаўляюць сядзібу ў Падароску, забраную ў мецэната

На сайце аўкцыёнаў з’явіліся каля 20 лотаў па вуліцы Паркавая, 4 у Падароску Ваўкавыскага раёна, заўважыў Hrodna.life. Гэта розныя аб'екты сядзібы Чачотаў-Бохвіцаў, якія раней забралі ў мецэната Паўла Падкарытава.

Палац у Падароску да таго, як яго забралі ў Паўла Падкарытава. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Сярод лотаў — уязная брама былая сядзіба, руіны стайні, хлеў, калодзеж, кузня, прыбіральня, платы, брамкі і г. д.

Выстаўляе аб'екты на аўкцыён аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, канкрэтныя цэны пакуль не вызначаныя.

Сядзіба ў Падароску, што ў Ваўкавыскім раёне, у даўнейшыя часы належала роду Чачотаў і Бохвіцаў.

Занядбаны фальварак у 2013 годзе выкупіў за 118 тысяч даляраў расійскі інвестар з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў.

Пакуль не пачаліся праблемы, у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці было ўкладзена больш за 1 мільён даляраў. Быў упарадкаваны парк, будынкі, зроблена брама, дарога. Уведзеная сістэма каналізацыі і фільтрацыі.

Планавалася, што ў сядзібе будзе створаны музей беларускай шляхты. Там была разгорнутая часовая экспазіцыя. Было адкрыта 14 пакояў. Праходзіла шмат экскурсій.

Праблемы ў турыстычнага прадпрыемства «Падароск» з'явіліся ў 2022 годзе, калі затрымалі яго кіраўніка Юрыя Меляшкевіча.

Пад крымінальны пераслед трапілі таксама фінансавы дырэктар Зміцер Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паруку. Неўзабаве выйшлі на волю і іншыя фігуранты гэтай справы, а крымінальную справу ўрэшце спынілі.

У Паўла Падкарытава маёнтак, аднак, забралі. Прэтэнзіі выставіў Ваўкавыскі райвыканкам. Аргументавалі іх тым, што ўсе будынкі трэба было ўвесці ў эксплуатацыю цягам двух гадоў, то-бок да 2015-га. Гэта значыць — правесці ўсе інжынерныя даследаванні будынкаў, зрабіць архітэктурна-будаўнічы праект, правесці яго экспертызу і выканаць усе будаўніча-рэстаўрацыйныя работы паводле праекта.

Пры гэтым да падзей 2020-га «Маёнтак Падароск» працаваў добра, адносіны з уладамі былі нармальныя, прэтэнзій, у тым ліку эканамічных, не ўзнікала.

Каментары3

  • Герастрат
    18.01.2025
    Чарговы казачны аднарог звязаўся з калгаснай бандай і атрымаў тое, што і ўсе астатнія аднарогі. І мне яго шкада.
  • рэальна
    18.01.2025
    За 9 год так каробка і стаяла, музей шляхты быў толькі ў галовах, але не афіцыйна... прычым тут рэжым, калі абавязальніцтвы так і не былі выкананы. Больш грошай пайшло на піяр, чым на сам будынак.
  • Выфсеврете
    18.01.2025
    рэальна, Памяркуныя совки хотят и вишенку съесть и в Эвропе жить. В совке же все было бесплатно. И медицина и усадьбы. А если за что-то надо платить - виноват рэжым.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць