Вайна66

Ва Украіне распрацоўваюць СПА, здольную збіваць «Арэшнік»

Генштаб Узброеных сіл Украіны распрацоўвае ўласную сістэму супрацьпаветранай абароны (СПА) і супрацьракетнай абароны (СРА), якая зможа перахопліваць расійскія балістычныя ракеты «Арэшнік», расказаў галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны (УСУ) Аляксандр Сырскі.

Аляксандр Сырскі. Фота з ягонага тэлеграм-канала

Па словах Аляксандра Сырскага, распіяраная Уладзімірам Пуціным балістычная ракета «Арэшнік» з'яўляецца пагрозай для Украіны і цяпер яе могуць збіць толькі некалькі сістэм СПА. Ён паведаміў, што ў краіне пакуль няма такіх сістэм, «але мы павінны зрабіць усё, каб яны з'явіліся».

«Гэта нас падахвочвае да стварэння ўласнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая была б не проста супрацьпаветранай, а супрацьракетнай сістэмай. Гэта падахвочвае нас актыўна весці і перамовы з саюзнікамі, каб атрымаць такую сістэму. І, вядома, гэта павінна заахвоціць нас да стварэння сучаснай ракетнай сістэмы, якая магла б быць стрымальным фактарам супраць прымянення такой зброі расейцамі», — заявіў Сырскі ў інтэрв'ю тэлеканалу ТСН.

Ён таксама дадаў, што цяпер вядзецца актыўная праца па стварэнні ва Украіне такіх эфектыўных супрацьракетных сістэм, а таксама выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час будзе атрыманы жаданы вынік.

Каментары6

  • Хомер
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Хомер
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Олексей Резников(какая-то русская фамилия, не находите?)
    21.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты2

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты2

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць