Грамадства1616

Скончылася датэрміновае галасаванне. Працэнт вывелі рэкордны, але ёсць нюанс

Сёння скончылася пяцідзённае датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах перад асноўным днём, прызначаным на 26 студзеня. Лічба, на якой было вырашана спыніцца ва ўсебеларускім маштабе — 41,81%.

Лічба, на якой было вырашана спыніцца, крыху большая, чым на «адзіным дні галасавання» 25 лютага мінулага года, дзе было 41,71%, і таму рэкордная.

Аднак бачна, што 42% з'яўляюцца дла лукашыстаў пэўнай псіхалагічнай мяжой, за якую яны чамусьці пераступаць не хочуць. Бо на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах 2020 года вынік датэрміновага галасавання быў таксама падобны — 41,70%.

Дзеля таго, каб не выйсці за вызначаную мяжу, давялося ў апошні дзень датэрміновага галасавання нават даволі значна запаволіць узяты тэмп, зрабіўшы суботу найменш «плённай». Суботні прырост галасоў не дасягнуў і шасці працэнтаў, між тым як раней яна была куды большай: па выніках чацвёртага дня яўка была 35,99%, трэцяга — 27,15%, другога — 17,67%, першага — 7,81%.

Сярод рэгіёнаў лічбы распісалі прыблізна пароўну, у дыяпазоне ад 42,95 да 40,70%. Рэкордныя 42,95% вывелі для роднай Лукашэнку Магілёўскай вобласці, далей ідуць Мінская (42,68%), Брэсцкая (41,99%), Гомельская (41,72%), Віцебская (41,51%) вобласці, горад Мінск (41,14%), а замыкае спіс Гродзенская вобласць з «усяго» 40,70%. 

Каментары16

  • (-_-)
    25.01.2025
    Как оригинально.
  • Забяры бюляцень да дому
    25.01.2025
    Очэнь інцярэсныя вашыя дувыбары. А чыво я должэн раскідвацца па ўрнам(сьметнікам) прыватызацыйнымі паперкамі? Да і сьпісак асобаў там інцярэсны для InterPol. Каротчэ я так поняў, у любой ніпанятнай сітуацыі, вашыя балтуны кажуць плаціць - за жыльлё каторае ні будавалі, за пашпарты якія ім не належаць... Во Квітнеючая, на зло відаць амэрынцам, кахбэ прыдумала прыдумала майнінг-схему - спярша прыцягнула Хітразачосанага да ўлады і івоны піяр а ціпер на змаганьне з ім ішчо выкладзі, наступная майніг-смема будзіт з Колянькай. То я сматру НН іво канцэрты паказваець з гастролямі якіхта блохераў.
  • Цирк приехал
    25.01.2025
    Цирковое представление и клоунада власти ябатек и лукашенко в разгаре....

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць