Здароўе11

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ

Па словах загадчыцы лабараторыі грыпу Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталлі Шмялёвай, на мінулым тыдні ў Беларусі адзначалася нізкі ўзровень захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Рост захворвання на ВРІ і грып прагназуецца ў тыповыя для нашай краіны тэрміны: канец студзеня — пачатак лютага. І на гэты момант няма ніякіх падстаў для ўнясення змяненняў у гэты прагноз, адзначыла эксперт. Наталля Шмялёва дадала, што ўздым захворвання на ВРІ і грып у краінах Еўрапейскага рэгіёну пачаўся з 48-га каляндарнага тыдня. У Беларусі ён традыцыйна чакаецца праз паўтара-два месяцы, піша «Медыцынскі веснік».

«Цяперашні эпідэміялагічны сезон не будзе адрознівацца ад папярэдняга. Мы вярнуліся да яго дакавіднай плыні. Так, узбуджальнік COVID-19 на некаторы час выцесніў вірусы грыпу і іншыя ўзбуджальнікі ВРІ. Аднак яны паступова аднаўляюць сваю сезонную цыркуляцыю, з чым быў звязаны больш ранні пачатак уздыму захворвання на грып у папярэднія гады. Цяпер гэтага няма», — расказала яна. 

У сваю чаргу прафесар Ігар Карпаў адзначыў, што студзень у нашай краіне традыцыйна характарызуецца сезонным уздымам захворвання на грып. Гэта адбываецца кожны год з улікам кліматычных умоў, вільготнасці і тэмпературы паветра ў гэты перыяд.

«Ніякіх аналогій з пандэмічнымі вірусамі праводзіць ні ў якім разе не трэба. Гэта звычайнае ўзрастанне захворвання і, хачу падкрэсліць, менавіта грыпознай інфекцыі. Усё праходзіць як звычайна. Безумоўна, пасля пандэміі каранавіруснай інфекцыі 2020-2022 гадоў цікавасць да гэтай праблемы ўзрасла. Але вірусаў, якія валодаюць пандэмічнай актыўнасцю, у свеце зараз няма», — сказаў ён.

Прафесар нагадаў, што эфектыўным спосабам прафілактыкі грыпу з'яўляецца вакцынацыя. Перш за ўсё гэта тычыцца кантынгентаў з групы рызыкі: маленькіх дзяцей, цяжарных жанчын, пажылых, а таксама людзей з наяўнасцю саматычных захворванняў у анамнезе.

Каментары1

  • Клоўны
    27.01.2025
    Ведаюць пра пік захворванняў, але ўсё адно ўсіх цягнулі на "выбары".

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць