Падчас пажару ў жылым доме ў Лунінецкім раёне загінула аднагадовая дзяўчынка. Яшчэ двум маленькім дзецям удалося выратавацца.

Скрыншот з відэа
«У аграгарадку Бастынь пры ліквідацыі пажару ў жылым доме работнікі МНС знайшлі цела аднагадовай дзяўчынкі. Паводле папярэдніх звестак, 25-гадовая жанчына выйшла на двор па гаспадарчых справах, а яе трое дзяцей (1, 3 і 5 гадоў) засталіся ў доме самыя. Праз некаторы час двое старэйшых хлопчыкаў прыбеглі да мамы і паведамілі пра пажар», — паведамілі ў Следчым камітэце.
Калі жанчына вярнулася, полымя ахапіла дом, што не дазволіла ёй выратаваць дачку.
Паводле папярэдняй версіі следства, прычынай узнікнення пажару стала неасцярожнае абыходжанне дзяцей з агнём.
Каментары