Грамадства6363

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму

Беларускі блогер Дарога агучыў у фэйсбуку змрочны прагноз таго, што чакае беларускія СМІ і культурныя ініцыятывы пасля таго, як Трамп прыпыніў амерыканскую фінансавую дапамогу іншым краінам. У каментарыі прыйшоў вядучы «Обычного утра» Канстанцін Каверын.

Канстанцін Каверын. Скрыншот фота ў інстаграме «Обычного утра»

Праз тое, што Дональд Трамп прыпыніў фінансавую дапамогу ад ЗША іншым краінам, шмат беларускіх ініцыятыў — ад блогераў да культурніцкіх праектаў — засталіся без грошай.

Блогер Дарога лічыць, што вынік гэтага можа быць вельмі сумным для ўсяго беларускага грамадства. Ён лічыць, што можа памерці не толькі незалежная журналістыка, але і розныя культурніцкія, асветніцкія ды іншыя арганізацыі — тыя, што цудам ацалелі пасля татальнай зачысткі ў Беларусі і аднавілі сваю дзейнасць у замежжы.

Калі гэта адбудзецца, аднавіць іх у бліжэйшай перспектыве будзе амаль што немагчыма:

— Раней усю гэтую гуманітарную супольнасць жывіла знаходжанне ў Беларусі і магчымасць дзейнічаць у той ці іншай ступені легальна. Была магчымасць папаўняць свае шэрагі, гадаваць кадры, а таксама практыкавацца ў родным асяроддзі. Цяпер гэткіх магчымасцяў няма ад слова «зусім». У замежжы кадраў не будзе — за рэдкімі адзінкавымі выняткамі, якія будуць адно пацвярджаць агульнае правіла: гадаваць няма як і няма з каго, перабіраць з усё меншых колькасна тых, хто ёсць, няма як, — напісаў ён у фэйсбуку.

Блогер заклікае беларусаў усвядоміць, што гісторыя са стратаю фінансавання адаб’ецца не толькі на медыя, а закране нашмат шырэйшае кола і ў выніку паўплывае на кожнага.

У каментарыях з'явіўся вядучы «Обычного утра» Канстанцін Каверын. Ён, як прыхільнік Трампа, напісаў, што лічыць правільным прыпыненне фінансавання:

— З кожным мільёнам на незалежныя СМІ Беларусі выдаваліся 10 на нешчаслівых, якія падтрымліваюць ХАМАС. Таму… Ведаеце, лепей я з голаду падохну (таксі, Жабка, Макдональдс — не прынцыпова), але менш вырадкаў падарве сябе дзесьці ў буйных гарадах Еўропы. І менш нармальных людзей атруцяцца іхнім парадкам дня.

«Наша Ніва» папрасіла Канстанціна Каверына больш падрабязна распавесці пра свой погляд на сітуацыю, але той адмовіўся і прызнаўся, што напісаў той каментарый на эмоцыях.

«Обычное утро» крок Трампа таксама закрануў. Ютуб-праграма страціла фінансаванне. Яе вядучыя даюць сабе два месяцы на пошук новых крыніц і просяць гледачоў, якім важны праект, падтрымаць калектыў у гэты час.

За тры дні праграма сабрала больш за 14 тысяч еўра і працягне сваю працу ў лютым.

Каментары63

  • Культурны
    31.01.2025
    Якое дачыненне маюць рускамоўныя перадачы да беларускай культуры?
  • Axel Justas
    31.01.2025
    Па-добраму, беларускія праекты мусяць фінансаваць беларусы. Якія пяць даляраў за падпіску на месяц не такія ўжо вялікія грошы. А там 'рынак разбярэцца', што мусі жыць, а на што няма попыту. Ну а калі жаба душыць - няма чаго наракаць на Амерыку.
  • .
    31.01.2025
    Нічога дзіўнага, каверын ў сваім рэпертуары.

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа10

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака10

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць