Свет

ХАМАС адпусціў яшчэ двух ізраільцян. Сярод іх — бацька рудых хлопчыкаў, якія сталі сімвалам трагедыі 7 кастрычніка

У адказ Ізраіль павінен вызваліць 180 палесцінскіх зняволеных, піша Бі-бі-сі.

Фота: Maya Alleruzzo / AP

Гэта ўжо чацвёрты абмен з моманту, калі перамір’е ўступіла ў сілу 19 студзеня. Напярэдадні ХАМАС перадаў Ізраілю імёны трох закладнікаў, усе яны — мірныя жыхары.

Як паведаміў ЦАХАЛ, ужо вызвалены і перададзены Ізраілю:

54-гадовы Офір Кальдэрон — яго захапілі ў кібуцы Нір-Оз разам з двума дзецьмі (дзеці ўжо былі вызваленыя раней);

35-гадовы Ярдэн Бібас, якога захапілі разам з жонкай Шыры і двума дзецьмі — чатырохгадовым Арыэлем і дзесяцімесячным Кфірам (іх узрост на момант выкрадання).

Кфір Бібас стаў самым маленькім закладнікам ХАМАС. Па дарозе ў Газу сям’ю разлучылі, і Ярдэн Бібас утрымліваўся асобна цягам паўтара года.

Таксама чакаецца вызваленне 65-гадовага Кіта Сігела, які мае грамадзянства ЗША і Ізраіля. Ён быў захоплены разам з жонкай Авівай у кібуцы Кфар-Аза. Авіву вызвалілі яшчэ ў лістападзе 2023 года.

Паводле Reuters, у рамках гэтага абмену Ізраіль павінен вызваліць 182 палестынскіх зняволеных і затрыманых.

Рудавалосыя хлопчыкі Арыэль і Кфір Бібас сталі сімваламі барацьбы за вызваленне закладнікаў у Ізраілі і ва ўсім свеце. Іх фатаграфіі запоўнілі сацыяльныя сеткі і першыя палосы газет.

У 2023 годзе ХАМАС заявіў, што дзеці і іх маці забітыя, але ізраільская ваенная разведка не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

18 студзеня 2024 года тысячы людзей у розных гарадах Ізраіля выйшлі з аранжавымі паветранымі шарамі, каб адзначыць першы дзень народзінаў Кфіра. Калі хлопчык яшчэ жывы, то два гады яму таксама споўнілася ў палоне.

У сераду ізраільскія СМІ паведамілі, што ўлады Ізраіля запатрабавалі ад ХАМАС раз’ясненняў наконт лёсу сям’і Бібас.

Калі Арыэль і Кфір яшчэ жывыя, то яны застаюцца апошнімі дзецьмі-закладнікамі ў Газе.

Яны павінны былі быць вызваленыя яшчэ ў лістападзе 2023 года ў рамках шасцідзённага перамір’я, або ў першай групе вызваленых пасля катарскага пагаднення ў студзені 2024 года.

Калі ж яны сапраўды загінулі, гэта можа стаць магутным аргументам для тых, хто патрабуе ад Ізраіля не спыняць аперацыю ў Газе да поўнага знішчэння ХАМАС.

Такія патрабаванні гучаць як сярод ізраільскага насельніцтва, так і ўрадавых колаў.

Дзед хлопчыкаў, Элі Бібас, напярэдадні вызвалення свайго сына Ярдэна сказаў:

«Я стараюся не загразнуць у плыні чутак, супярэчлівых навін і паўпраўды. Я проста чакаю».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных30

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер16

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных30

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць