Свет99

Зяленскі: Калі не бераце нас у НАТА, то дайце ядзерную зброю

Заходнія партнёры павінны даць Украіне ядзерную зброю ў выпадку адмовы прыняць яе ў НАТА, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму вядучаму Пірсу Моргану. На ягоную думку, гэта будзе дастатковай гарантыяй бяспекі і дазволіць утрымаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ад новага нападу.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images

Зяленскі адзначыў, што ўступленне Украіны ў НАТА можа зацягнуцца «на гады або дзесяцігоддзі», у сувязі з чым узнікае пытанне, што будзе абараняць яе «ад гэтага зла ўвесь гэты час».

«Які пакет падтрымкі, якія ракеты? Ці дадуць нам ядзерную зброю? Тады хай яны дадуць нам ядзерную зброю», — заявіў ён.

Па словах Зяленскага, звычайныя ракеты не змогуць спыніць ядзерныя, таму застаецца толькі такі варыянт. Таксама ён адзначыў, што партнёры могуць дапамагчы Украіне з фінансаваннем «мільённай арміі» і размяшчэннем сваіх войскаў у краіне.

«Перакіньце свой кантынгент у тыя часткі нашай дзяржавы, дзе мы хочам стабільнасці сітуацыі, каб людзі былі спакойныя», — заклікаў Зяленскі заходнія краіны.

Ён дадаў, што калі Украіна не ўвойдзе ў НАТА, то Пуцін, які выкарыстаў гэты аргумент, апраўдваючы ўварванне, «павінен цалкам адступіць».

«Ён уварваўся, бо баяўся, што мы станем членамі НАТА. Добра, мы не члены НАТА. Вяртайце нашы землі. Гэта павінна разглядацца менавіта так», — падкрэсліў Зяленскі.

Акрамя таго, ён адзначыў у інтэрв'ю, што

«калі сустрэча з Пуціным для дасягнення мірнага пагаднення — гэта будзе адзіны варыянт, то мы, безумоўна, пойдзем на такую сустрэчу».

Па словах Зяленскага, цяпер Украіна не можа вярнуць усе тэрыторыі і «не можа губляць мільёны людзей дзеля выніку, які можа і не наступіць». Ён адзначыў, што краіна не можа «парушыць прысягу, якую давалі тым, хто аддаў сваё жыццё дзеля краіны ў гэтай вайне». Таксама нельга парушаць украінскую Канстытуцыю і прызнаваць акупаваныя тэрыторыі расійскімі.

«Мы верым, што прэзідэнт Трамп хоча дамагчыся поспеху ў гэтай сітуацыі, а поспех — гэта перамога здаровага сэнсу, і гэта, безумоўна, канец гарачай фазы вайны. Гэта, несумненна, моцныя гарантыі бяспекі для Украіны, прынамсі для таго, каб Пуцін не вярнуўся з вайной зноў праз паўгода, месяц, два ці год».

Пры гэтым прэзідэнт Украіны адзначыў, што ягоная краіна атрымала ў выглядзе зброі толькі 46 мільярдаў даляраў з абяцаных 77 мільярдаў, а пэўная частка сродкаў засталася ў ЗША для вытворчасці ўзбраення.

Каментары9

  • Яна Ц
    05.02.2025
    Беларуси тоже нужно ЯО
  • 05.02.2025
    Что он несет. Как украинцы могли его выбрать?
  • Р6619
    05.02.2025
    Лагічна.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам2

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я2

Беларускі экс-міністр прырос актывам у Польшчы, але не забывае пра Расію3

Пад Данецкам расійскі вайсковец злавіў жонку з палюбоўнікам, вывез яго ў поле і расстраляў з аўтамата7

Ілан Маск апублікаваў вынікі аналізаў мачы на наркотыкі5

Расіянін выскачыў у Літве з цягніка падчас руху, яго шукае паліцыя1

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць