Свет11

Вялікабрытанія прыпыніла пагадненне з Беларуссю аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання

Упраўленне падатковых і мытных збораў Вялікабрытаніі паведаміла аб прыпыненні дзеяння пагаднення аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання з Беларуссю. Беларускі бок пра гэтае рашэнне ўжо праінфармавала.

Удакладняецца, што з 1 красавіка 2025 года перастане дзейнічаць палажэнне, якое тычыцца падаткаў на прыбытак кампаній і іншых падаткаў, а з 6 красавіка — падаходнага падатку і падатку на прырост капіталу.

Падкрэсліваецца, што рашэнне прынятае ў адказ на дзеянні Беларусі.

Маецца на ўвазе, што ў сакавіку 2024 года Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 164 «Аб пытаннях падаткаабкладання», якая, сярод іншага, прыпыніла да канца 2026 года «выкананне палажэнняў міжнародных пагадненняў аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання» з 27 «недружалюбнымі краінамі».

Гэта Аўстрыя, Балгарыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Іспанія, Данія, ЗША, Ірландыя, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Паўночная Македонія, Нідэрланды, Германія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.

Пад абмежаванні трапілі тры палажэнні пагаднення — аб дывідэндах, аб працэнтах, а таксама аб даходах ад адчужэння маёмасці. Некаторыя краіны ў адказ прыпынілі адпаведнае пагадненне з Беларуссю.

Каментары1

  • Kub
    06.02.2025
    "Хрустальны сасут" усё далей ад цывілізацыі... (

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў3

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць