Грамадства1515

Сярод звестак, якія выцеклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм

Па гэтым нумары можна даведацца інфармацыю аб адкрытых чатах, у якіх знаходзіцца ўладальнік профілю, тэлефонны нумар, калі ён с самага пачатку не быў схаваны ў наладах, і гісторыю перайменавання акаўнта.

Сярод звестак, якія выцяклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм. Стваральнік праекта Антон Матолька пацвердзіў гэтую інфармацыю «Медыязоне».

Унікальны ID прысвойваецца карыстальніку пры стварэнні акаўнта. Па гэтым нумары можна даведацца інфармацыю аб адкрытых чатах, у якіх знаходзіцца ўладальнік профілю, тэлефонны нумар, калі ён з самага пачатку не быў схаваны ў наладах, і гісторыю перайменаванні акаўнта.

5 лютага сілавікі атрымалі доступ да чату, куды бот маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн» перанакіроўваў паведамленні ад людзей. Стваральнік праекта Антон Матолька паведаміў, што доступ да чату, куды перасылаліся паведамленні з бота, быў атрыманы ў выніку «несанкцыянаванага ўваходу».

— Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай, — дадаў аўтар праекта.

7 лютага стала вядома пра затрыманне 42-гадовага жыхара Мазыра Максіма Нікіценкі. Гэта першы вядомы затрыманы пасля ўцечкі даных з бота «Беларускага Гаюна».

У лютым 2023 года Антон Матолька назваў колькасць карыстальнікаў, якія напісалі ў бот, у 30 тысяч чалавек.

Учора Антон Матолька паведаміў, што праект «Беларускі Гаюн» спыняе працу.

Беларускі Гаюн — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створаная перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам.

Каментары15

  • Прашу і патрабую
    08.02.2025
    Людзі, прашу вас НЕ карыстацца Тэлеграмам ! Вы ж сабе і сябрам сваім ямы рыяце !!!!!!!!!!!!
  • Filipp
    08.02.2025
    Гэта фіаска
  • FF
    08.02.2025
    Прашу і патрабую,

    прашу і патрабую не параноіць. Бяспечны месенджар, калі ўключаць мазгі, а не быць Антонам Матолькам

Цяпер чытаюць

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт8

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзям патрэбна цяпло». Як варшаўскі шэлтар прымае беларускіх экс-палітвязняў2

У Мінску з’явяцца антывандальныя кантэйнеры для збору шкла

Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава6

Паміж Уіткафам і Рубіа ідзе непублічнае суперніцтва адносна фармату мірнага плана па Украіне1

У Фінляндыі занепакоеныя масавай гібеллю паўночных аленяў і звязваюць гэта з вайной ва Украіне5

Хакеры ўзламалі фанатэку Spotify

Вытворца бурбону Jim Beam на год закрывае свой асноўны завод18

Памёр спявак Крыс Ры2

Пафасны і дужа дарагі рэстаран у Гродне трапіў у скандал праз карціны беларускай мастачкі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт8

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць