Свет22

Кандыдат на пасаду канцлера Германіі абвінавачвае Маска ва ўмяшальніцтве ў нямецкія выбары

Фрыдрых Мерц, адзін з кандыдатаў на пасаду канцлера Германіі, ў інтэрв'ю The Wall Street Journal папярэдзіў, што Ілан Маск сутыкнецца з наступствамі сваёй падтрымкі «Альтэрнатывы для Германіі».

Фрыдрых Мерц. Фота: Kay Nietfeld picture alliance, Getty Images

Нямецкі палітык абураны падтрымкай Маска ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі». Амерыканскі бізнесмен прасоўвае партыю праз сваю сацсетку X, лічыць Мерц.

«Тое, што адбылося падчас гэтай выбарчай кампаніі, не можа застацца незаўважаным», — адзначыў ён у інтэрв'ю WSJ.

У X Маск неаднаразова заклікаў грамадзян Германіі галасаваць за ўльтраправую партыю, маўляў, гэта выратуе краіну. «Нічога абуральнага не прапануецца, толькі здаровы сэнс», — пісаў Маск.

Пры гэтым Мерц гатовы дзеяннем адказаць на ўмяшальніцтва Маска ў выбары. Нягледзячы на тое, што адна з самых вялікіх еўрапейскіх фабрык Tesla знаходзіцца каля Берліна.

На якія дзеянні гатовы Мерц, ён не ўдакладніў, але заўважыў, што «іх наступствы пакідае адкрытымі».

«Гэта падтрымка выбарчай кампаніі. Ці з'яўляецца гэта, так бы мовіць, эканамічным разлікам або ўкладам у АДГ, неабходна высветліць. Тое, што хтосьці па-за межамі Еўропы ўмешваецца ў нацыянальную выбарчую кампанію такім чынам, адбываецца ў першыню», — сказаў ён.

Фрыдрых Мерц — лідар партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), адзін з кандыдатаў на пасаду федэральнага канцлера Германіі.

Сябе Фрыдрых Мерц апісвае як трансатлантыста. У 2000-я ён пакінуў вялікую палітыку і пачаў займацца бізнэсам.

Перад вяртаннем у партыю ён узначальваў «Атлантычны мост», некамерцыйную арганізацыю, якая займаецца прасоўваннем нямецка-амерыканскага сяброўства.

Мерц быў заўзятым крытыкам «Альтэрнатывы для Германіі» і казаў, што ніколі не стаў бы ствараць кааліцыю з гэтай партыяй. Але два тыдні таму ён унёс у парламент прапанову супраць іміграцыі, якое было прынята толькі дзякуючы галасам АДГ. За гэта палітыка моцна раскрытыкавалі.

Пазней парламент Германіі большасцю галасоў адхіліў законапраект аб узмацненні строгасці міграцыйнай палітыкі ў краіне.

Апаненты абвінавацілі Мерца ў тым, што ён зламаў брандмаўэр — адзін з галоўных прынцыпаў нямецкай палітыкі, калі ўльтралевыя і ўльтраправыя партыі не могуць прыйсці да ўлады. З-за гэтага прынцыпу АДГ падвяргалася астракізму з боку ўсіх іншых партый з моманту яе стварэння ў 2013 годзе.

Пасля галасавання супраць ХДС успыхнулі пратэсты, якія вымусілі Федэральнае ўпраўленне крымінальнай паліцыі, аналаг ФБР, узмацніць ахову Мерца.

Зараз большасць апытанняў даюць АДГ крыху больш за 20% галасоў, што дазваляе ёй заняць другое месца на выбарах, адстаючы ад ХДС прыкладна на 10 пунктаў.

Каментары2

  • «Атлантычны мост», некамерцыйную арганізацыю
    13.02.2025
    Юсаідзкі паразыт
  • Ботам
    14.02.2025
    «Атлантычны мост», некамерцыйную арганізацыю, Да вас, лукапуцінскіх паразітаў, нікому не дацягнуцца.

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У мяне няма заявы для Пуціна, ён ведае маю пазіцыю17

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў27

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць11

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць