Свет2020

«Мне здаецца, што я ў большай рэальнасці знаходжуся». Зяленскі падзяліўся падрабязнасцямі сваёй учарашняй размовы з Трампам

Украіна не будзе прымаць якія-небудзь двухбаковыя мірныя перамовы без яе ўдзелу. Акрамя таго, для Украіны важна, каб за сталом перамоваў былі і еўрапейскія партнёры. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў журналістам падчас сваёй працоўнай паездкі на Хмяльніцкую АЭС, каментуючы размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам напярэдадні, піша «Суспільне».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Antonio Masiello / Getty Images

«Я гэта вельмі выразна артыкулюю нашым партнёрам. Любыя двухбаковыя перамовы пра Украіну, я не пра іншыя тэмы, тут яны вольныя, любыя двухбаковыя перамовы пра Украіну без нас мы не будзем прымаць», — сказаў Зяленскі.

Гаворачы пра сваю размову з Трампам, Зяленскі сказаў, што гэта была «сапраўды добрая амаль гадзінная размова».

Падчас размовы Трамп сказаў прэзідэнту Украіны, што яму здаецца, што «Пуцін хоча міру і хоча заканчэння вайны», расказаў Зяленскі.

«І ён сказаў: «Я ведаю, што ты таксама хочаш». Я яму сказаў, што вы размаўляеце з Пуцінам як з лідарам дзяржавы Расіі, а я размаўляю з вамі і думаю пра яго як пра ворага. І мне здаецца, што я ў большай рэальнасці знаходжуся, я сказаў, і таму я не давяраю», — падзяліўся прэзідэнт Украіны.

Са слоў Зяленскага, ён сказаў Трампу, што ўсе хочуць прымусіць Пуціна скончыць вайну справядліва для Украіны, але ён не вельмі верыць, што гэта так вельмі лёгка зрабіць.

«І таму я і сказаў, што гарантыі бяспекі для нас, безумоўна, гэта прыярытэт. І гарантый без вас мы не бачым, якія яны, давайце гаварыць», — сказаў Зяленскі.

Гаворачы пра cease-fire, гэта значыць пра спыненне агню, Зяленскі сказаў, што «cease-fire у нас ужо адзін быў: калідор, які, па сутнасці, быў cease-fire на вадзе ў Чорным моры».

«Мы з Турцыяй дамаўляліся, і з «рускімі» мы дамаўляліся, што будзе ў нас прадуктовае перамір'е. Яны ўсё адно сарвалі. Гэта значыць, яны будуць зрываць усё ў любым выпадку. Таму без гарантый бяспекі нельга», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён дадаў, што ведае, што амерыканцы не хочуць, каб Украіна была ў НАТА, і «гэта будзе вельмі складана для нас».

«Што гэта — гарантыі бяспекі НАТА? Моцная зброя, нейкі стрымліваючы пакет. Ці будзем будаваць, як я сказаў, тады НАТА ва Украіне. Тады зброя ад вас, кантынгент ад еўрапейцаў, амерыканцаў», — сказаў Зяленскі.

Каментуючы размову Трампа з Пуціным, Зяленскі сказаў, што Трамп патлумачыў яму, што хацеў пагаварыць адначасова з двума прэзідэнтамі.

«Гэта значыць, у размове ён не сказаў, што Пуцін і Расія была прыярытэтам, і сёння мы давяраем гэтым словам… І таму я не ўспрымаю гэты званок, што гэта быў прыярытэт, каб ён спачатку гаварыў з Расіяй, хоць сапраўды гэта не вельмі прыемна ў любым выпадку, таму што вы ведаеце, як украінскае грамадства, як усе мы, і еўрапейцы так рэагуюць, што перш за ўсё Украіна, і нічога не можа быць пра Украіну без Украіны», — падкрэсліў Зяленскі.

Таксама ён адзначыў, што дата яго асабістай сустрэчы з Трампам яшчэ не ўзгодненая.

«Калі званкі — гэта званкі, я ўсё разумею, але сустрэчы для нас прыярытэт. Украіна, Амерыка, і толькі пасля такіх сустрэч, пасля напрацоўкі плана, як спыніць Пуціна, я мяркую, справядліва тады ўжо гаварыць з расіянамі», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што для Украіны таксама вельмі важна, што за сталом перамоў павінны быць і еўрапейцы. Паводле яго слоў, сёння 80% цаны вайны — гэта Украіна і Еўропа, 20% — гэта сёння ўклад Злучаных Штатаў Амерыкі.

«Мы не можам сказаць, што Еўропа не падтрымлівае. Еўропа вельмі моцна падтрымлівае. Амерыка, безумоўна, самы галоўны донар, калі параўнаць з любой дзяржавай у свеце, яны больш за ўсё нам далі, мы за гэта ўдзячныя, але нельга параўноўваць Амерыку з Еўропай. Гэта будзе не вельмі сумленна, гэта два нашых саюзніка. Еўропа ўкладалася вельмі моцна, яны нам вельмі дапамаглі. І працягваюць, што важна», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго слоў, у Еўропе сур'ёзна занепакоеныя, што яны пакуль не бачаць сігналаў ад ЗША, што ў іх ёсць месца за сталом перамоў.

«Гэта значыць, усе разумеюць, што Амерыка, Украіна і Расія — такі фармат можа быць перамоў. А дзе Еўропа? Я таксама вельмі зацікаўлены ў Еўропе. Мы сёння не можам прагназаваць, як гэта будзе, але мы павінны быць з вамі моцнымі», — падкрэсліў Зяленскі.

Каментары20

  • Васіль
    13.02.2025
    А дзе Беларусь?
  • Answer
    13.02.2025
    Васіль, там же, где и Приднестровье, Абхазия, Южная Осетия, ДНР, ЛНР.
  • Андрэй
    13.02.2025
    Чалавек які ездзіць па свету з "планам перамогі", які заключаецца ў тым каб Украіну ўзялі ў НАТА і ніводны з пунктаў якога ад Украіны не залежыць не можа знаходзіцца ані ў якой рэальнасці.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга86

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Усе навіны →
Усе навіны

«Адзін раз за сто гадоў праехаў на транспарце». Жыхару Магілёва ў аўтобусе далі рэшту расійскімі манетамі3

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі54

Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў27

«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаванні зняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч8

Не забудзьце ўпрыгожыць дамы маем. Сёння — Сёмуха4

Ці лятае Ціханоўская бізнэс-класам і як міністр замежных спраў Польшчы падкінуў яе на сваім самалёце8

Трагедыя ў Бельгіі: украінскі падлетак прызнаўся ў забойстве маці і 6-гадовай сястры5

Ноччу на Мінск і Мінскую вобласць зноў абрынуліся залевы і навальніцы1

«Цяпер Пяткевіч — гэта Георгій Жукаў Вялікай Айчыннай». Лойка пра ролю чыноўніцы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга86

«Вайна ўсё спіша». Беларускім удзельнікам гей-прайда ў Вільні пагражалі расправай ад імя беларускіх ваяроў за выкарыстанне бела-чырвона-белага сцяга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць