Свет1717

Борыс Джонсан патлумачыў словы Трампа пра Украіну і Зяленскага

Былы прэм'ер Вялікабрытаніі Борыс Джонсан пастом у сацсетцы Х заклікаў еўрапейцаў перастаць абурацца Дональдам Трампам і пачаць дапамагаць яму пакласці канец гэтай вайне. Пры гэтым ён даў сваю версію, для чаго Трамп гаворыць і робіць усе тыя рэчы, якія так шакуюць Еўропу і Украіну.

Борыс Джонсан. Фота: AP Photo/Thomas Krych

Джонсан пагаджаецца, што, канешне, зусім не Украіна пачала вайну з Расіяй. З такім жа поспехам, маўляў, можна сказаць, што гэта Амерыка напала на Японію ў Пёрл-Харбары ў 1941 годзе.

Не згодзен ён і з тым, што краіна, якая падвяргаецца гвалтоўнаму ўварванню, павінна абавязкова ладзіць на сваёй тэрыторыі выбары. У прыклад ён прыводзіць сваю краіну, Вялікабрытанію, дзе ўсеагульныя выбары не праводзіліся 10 гадоў, з 1935 па 1945 год.

І рэйтынг Зяленскага, пагаджаецца Джонсан, не 4%, а «прыкладна такі ж, як у Трампа».

Дзеля чаго ж тады такія абсурдныя і не адпаведныя рэчаіснасці заявы Трампа? Борыс Джонсан лічыць, што яны закліканыя шакаваць еўрапейцаў і заахвоціць іх да дзеяння.

У прыватнасці, звяртае ўвагу былы брытанскі прэм'ер, у асноўным у Бельгіі захоўваюцца $300 млрд замарожаных расійскіх актываў. Гэта грошы, якія можна і трэба выкарыстоўваць для выплат Украіне і кампенсацыі ЗША за яе падтрымку.

«Чаму Еўропа перашкаджае размарожванню пуцінскіх грошай? ЗША лічаць, што Бельгія, Францыя і іншыя краіны гэта блакуюць. Гэта абсурд. Нам трэба дзейнічаць сур'ёзна і хутка», — заклікае Борыс Джонсан. 

Каментары17

  • Забавно
    19.02.2025
    Зеленский - клоун ставший политиком, Трамп - политик ставший клоуном.
  • Ботам
    19.02.2025
    Меланію сваю няхай шакуе, прысуд суду за незаконыя выплаты з перадвыбарчага фонду порнактысе Шторме Дэніэльс ён ужо мае, мярзотныя дзяды зусім з глузду паехалі.
  • Чаму Еўропа перашкаджае размарожванню пуцінскіх грошай?
    19.02.2025
    Бо хочуць іх сабе "цап-царапнуць"?

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць