Грамадства2121

Агент Дудкін з БХД: Мой агентурны псеўданім — Радзівіл

Яўген Дудкін, нядаўна раскрыты агент КДБ з асяроддзя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, напісаў пост у фэйсбуку, у якім паведаміў, якім быў ягоны агентурны псеўданім, што ўвогуле цікавіла органы, а таксама на якіх канкрэтна асоб ён даносіў.

Яўген Дудкін, ён жа агент КДБ «Радзівіл». Фота: архіў Дудкіна

Паводле слоў Дудкіна, ягоны агентурны псеўданім быў Радзівіл.

Спецыялізацыяй гэтага агента была дастаўка інфармацыі пра «антыдзяржаўныя» прамовы ці іншую падобную дзейнасць у Каталіцкай царкве, пра кіраўніцтва Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і іншых палітычных арганізацый, пра «дэструктыўную дзейнасць дзеячаў прафсаюза РЭП, а таксама пра студэнтаў, якіх падазравалі ў «радыкалізме ці вярбоўцы замежнымі службамі».

Таксама Дудкін назваў прозвішчы 10 чалавек, адносна якіх у яго цікавіліся супрацоўнікі КДБ:

Аляксандр Буракоў, Ігар Барысаў, Уладзімір Шанцаў, Віктар Макаранка, Ігар Лабкоў, Сяргей Верамеенка, Тасія Кабанчук, ксёнз Раман Факсіньскі, Алег Мяцеліца і Андрэй Бодзілеў.

Спіс гэты, аднак, як падкрэслівае сам «Радзівіл», зусім няпоўны, бо пералічыў ён толькі тых, хто цяпер на волі і за мяжой. Большасць жа людзей, на якіх ён даносіў, застаюцца ў Беларусі.

Яўген Дудкін. Фота: фэсбук-старонка Яўгена Дудкіна

Каментары21

  • Ха
    21.02.2025
    Агент Пазняк з такой логікай і самалюбаваннем напэўна прасіў мянушку Напалеон, а атрымаў Нафталін.
  • Знаёмыя прозвішчы
    21.02.2025
    Аляксандр Буракоў гэта той журналіст, які вёў інтэрв'ю з асобамі, якія спрычыніліся да с.рачаў у Палку Каліноўскага і спробаў яго разваліць? Мне падаецца, яго самога варта было б праверыць на супрацу з ...
  • Дзякуй
    21.02.2025
    Дзякуй Яўген, што распавёў пра метады КДБ.
    Першым быць заўсёды цяжка.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску і ваколіцах град з паўяйка і вялікі патоп ВІДЭА2

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»5

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА24

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га80

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай6

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву11

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і11

«Спрабаваў вылавіць кепку». На Мінскім моры амаль суткі шукаюць мужчыну, які выпаў за борт яхты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць