Здарэнні22

У Баранавіцкім раёне «Пежо-406» знёс ліхтарню + фота

Кіроўца і чатыры ягоныя пасажыры цудам засталіся жывымі. З растоўчанага ўшчэнт легкавіка пацярпелых вызвалялі выратавальнікі.

Дарожна-транспартнае здарэнне здарылася ў пятніцу, 12 сакавіка, каля 16 гадзін на закругленні вуліцы ў в .Падлясейкі ў Баранавіцкім раёне, піша «Intex-press».

Паводле інфармацыі АДАІ Баранавіцкага РУУС, кіроўца аўтамабіля «Пежо-406» — 32-гадовы жыхар г. Баранавічы — не выбраў бяспечную хуткасць і з’ехаў на заснежаных абочыну, у выніку чаго машыну занесла.

«Пежо» знёс некалькі пралётаў плоту, а затым урэзаўся ў апору лініі электраперадачы і перакуліўся.

«Удар быў такой сілы, што ліхтары слуп зламаўся, і частка яго аўтамабіль працягнуў яшчэ некалькі метраў па дарозе»,

— паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Яўцюхін. У «Пежо» заклініла дзверы. З растоўчанага ўшчэнт легкавіка пацярпелых вызвалялі выратавальнікі. Кіроўца і чатыры ягоныя пасажыры цудам засталіся жывымі.

А вось пасажыру «Опеля», якім у Мастоўскім раёне кіраваў 19-гадовы хлопец, не пашчасціла, паведамляе Блог Гродно s13 Малады чалавек, які не меў правоў кіроўцы, не справіўся з кіраваннем. У выніку чаго аўто ўрэзалася ў дрэва. 21-гадовы пасажыр «Опеля» памёр у бальніцы. Тры пасажыры, маладыя людзі ва ўзросце 17, 18, і 24 гадоў, з траўмамі трапілі ў бальніцу.

Па дадзеных ДАІ, усяго па краіне за мінулую пятніцу і выхадныя ў адбылася 302 ДТЗ з пацярпелымі, у выніку якіх загінулі чатыры чалавекі, 35 былі параненыя, у тым ліку адно дзіця.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць