Грамадства1010

На будынку віленскай друкарні Скарыны з'явіўся чарговы правакацыйны надпіс ФОТА

Надпіс «Вільня наша» з бела-чырвона-белым сцягам зроблены ў той жа дзень, што і надпіс на будынку ЕГУ.

Фота: Наша Ніва

Надпіс нанесены на сцяну дома па Шкляной вуліцы, 2 (Stiklių g. 2). Гэты будынак на рагу з Вялікай вуліцай выбраны зусім не выпадкова, бо, як лічыцца, у ім размяшчалася віленская друкарня Францыска Скарыны, пасля яго вяртанні з Прагі. Менавіта тут і была надрукаваная «Малая падарожная кніжыца» у 1522 годзе й «Апостал» у 1525-м. 

Пра дзейнасць Францыска Скарыны сведчыць памятная дошка, усталяваная на будынку з боку Вялікай вуліцы. 

Пазней у гэтым будынку знаходзілася друкарня братоў Мамонічаў, дзе друкавалася трэцяя рэдакцыі Статуту Вялікага княства Літоўскага.

Таксама насупраць надпісу вісіць шыльда ў гонар іншага беларуса — Казіміра Сваяка, каталіцкага святара і паэта.

Мяркуючы па даце «21.02», указанай у надпісе, ён зроблены ў той жа дзень, што і аналагічны надпіс на будынку ЕГУ.

Надпіс на будынку ЕГУ. Фота: Наша Ніва

Ёсць аргументаваныя падазрэнні, што гэтыя правакацыйныя надпісы робяцца спецыяльна для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве, з боку літоўскіх уладаў і грамадства. У свой час мы прасачылі нават, як іх замаўляюць.

Параўноўваючы надпісы, можна заўважыць, што яны, хутчэй за ўсё, робяцца адной рукой. Пры гэтым «ш» і «л» пішуцца так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Барадзед
    23.02.2025
    Все тот же серийный Бэнкси, проплаченный из Минска.
  • Сьледства
    23.02.2025
    Дапаможам рэдакцыі дадаць важны факт: "Вінаватых, аднак, ніколі не знаходзяць".
    Чакаем прыбірання "дошак Скарыны", рэстарацый "1863", шапікаў "Кропка" і ўсяго беларускага з Вільні, "каб не правакавалі пагрозы нацыянальнай бяспецы"?
  • Саламон
    23.02.2025
    Самае цікавае, што лукашэнкаўскія найміты робяць правакацыйныя надпісы менавіта на беларускіх установах, што цалкам бессэнсоўна, калі б замоўшчыкамі сапраўды рухаў намер адціснуць Вільню. Бо тады было б лагічна рабіць падобныя надпісы менавіта ў месцах, якія сімвалізуюць літоўскі суверэнітэт над Віленскім краем, але ж гэтага не робіцца. Надпісы відавочна робяцца з намерам справакаваць агрэсію мінакоў, але накіраваць яе не на лукашэнкаўскую амбасаду, а менавіта на канкрэтныя беларускія ўстановы ў выгнанні.

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць