Вайна22

СБУ выкрыла больш за 100 агентурных сетак. Расійскія агенты планавалі забіць Зяленскага, Буданава і кіраўніка самой СБУ

Выканаўцамі мусілі стаць высокапастаўленыя асобы, адказныя за ахову кіраўніцтва краіны.

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк на форуме «Украіна. Год 2025». Скрыншот трансляцыі

Пра гэта на форуме «Украіна. Год 2025», які прайшоў 23 лютага, заявіў кіраўнік СБУ Васіль Малюк, паведамляе NV.ua.

«За тры гады мы выявілі 102 варожыя агентурныя сеткі, сярод якіх былі і топавыя. Сярод іх былі і тыя, што планавалі ліквідацыю нават нашага Вярхоўнага галоўнакамандуючага, прэзідэнта Украіны», — паведаміў Малюк.

Акрамя таго, вораг спрабаваў арганізаваць замах на начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданава.

«І ўсім гэтым кіравалі непасрэдна з Лубянкі. А выканаўцамі былі высокапастаўленыя чыноўнікі ўпраўлення дзяржаўнай аховы. Гэта тыя, хто мусіў адказваць за ахову першых асоб, але вораг у свой час пранік і здолеў іх завербаваць. І яны выношвалі свае злачынныя намеры. Яны былі затрыманыя намі ўжо на стадыі няскончанага замаху», — распавёў кіраўнік СБУ.

Паводле Малюка, планаваўся замах і на яго.

Кіраўнік СБУ дадаў, што РФ планавала здзейсніць тэракт у сталічным гіпермаркеце.

«Яны запланавалі тэракт у адным з гіпермаркетаў французскай кампаніі. У гадзіну пік, пасля шостай вечара, калі там шмат людзей, у месцах, дзе знаходзяцца лёгкаўзгаральныя сумесі, павінны былі спрацаваць выбуховыя прылады. Слава Богу, мы змаглі спыніць гэта загадзя», — адзначыў Малюк.

Паводле кіраўніка СБУ, Расія дзейнічае як сапраўдны тэрарыст.

Малюк таксама падкрэсліў, што, нягледзячы на ўсе намеры ворага, «аператыўная сітуацыя ў нас застаецца цалкам кантраляванай, і так будзе працягвацца далей».

У пачатку 2023 года выданне Independent паведамляла, што Зяленскі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі перажыў больш за 12 замахаў. Паводле газеты The New York Times, прынамсі адзін замах дапамагло прадухіліць ЦРУ ЗША.

У траўні 2024 года Служба бяспекі Украіны паведаміла, што выкрыла сетку агентаў 5-й службы ФСБ РФ, якія рыхтавалі забойства прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Паводле звестак СБУ, у гэтую сетку ўваходзілі двое палкоўнікаў Упраўлення дзяржаўнай аховы. Акрамя прэзідэнта, расіяне планавалі ліквідаваць кіраўніка СБУ Васіля Малюка, начальніка ГУР Кірыла Буданава і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Каментары2

  • Acab
    23.02.2025
    Сьцісла
    Найбольш маляўніча Лукашэнка гаварыў пра гэта ў 2021 годзе, калі раскручвалася «справа аб змове».
    Апошняе, што Захаду трэба зараз — гэта забойства Лукашэнкі і іншых чальцоў беларускай намэнклятуры. Хаця б таму, што гэта самы просты шлях да паўнавартаснай расейскай акупацыі Беларусі.
    Цяперашні «анонс замаху на забойства» мае два тлумачэньні — псыхалягічнае і прагматычнае.
    Беларускія ці расейскія спэцслужбы маглі даць Лукашэнку «інфармацыю» аб такіх плянах. Ён, з улікам кансьпіралягічнага стану ягонай сьвядомасьці, мог і паверыць.
    Прагматычная вэрсія: размовы пра пляны Захаду ўчыніць «разьню беларускай намэнклятуры» — насамрэч сродак умацаваньня кансалідаванасьці і маналітнасьці гэтай намэнклятуры.
    Нагодай стала праграма вяртаньня палітычных уцекачоў. Мяркуючы па ўсім, яна (у тым выглядзе, у якім прынятая) стала вынікам супярэчнасьцяў паміж рознымі «ножкамі трона».
    «Захад будзе фінансаваць толькі канкрэтныя мерапрыемствы. Пажадана такога радыкальнага пляну, і нават ужо не ўзроўню 2020 году. Зьвяржэньне, забойствы прэзыдэнта, службовых асоб. І ты там не ў апошніх шэрагах (гэта не для таго, каб цябе напалохаць, ты сам гэта ведаеш). Гэта значыць, усіх, хто стаў упоперак горла, — усіх прыбраць. Гэта будзе фінансаваць Захад», — паведаміў Лукашэнка.

    Падобныя «выкрыцьці» гучаць зь ягоных вуснаў не ўпершыню. Найбольш маляўнічымі яны былі ў 2021 годзе, калі раскручвалася справа аб «змове» Шчыгельскага — Фядуты — Зянковіча. Тады Лукашэнка таксама расказваў пра пляны свайго забойства, за якімі нібыта стаялі самыя высокапастаўленыя прадстаўнікі Захаду.
  • Барадзед
    23.02.2025
    Так значит в самых медийных целились. В тех, кого знают в лицо.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адно вялікае скарачэнне ў беларускім геймдэве2

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння11

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць