Эканоміка33

Лукашэнка паўшчуваў Галоўчанку і Снапкова на нарадзе па цэнах

Аляксандр Лукашэнка на нараддзе па цэнаўтварэнні ўзняў пытанне пра сабекошт прадукцыі. 

Удзельнікі нарады. Фота: President.gov.by

«Выдаткі ў нас празмерныя і агідна працуем. Дапусцім, агуркі і памідоры. Усе крычаць: «Мінусавая рэнтабельнасць. Не можам». А хто разабраўся з выдаткамі? Хоць адзін губернатар нос туды ўваткнуў? Я ўжо не кажу пра Снапкова (першы намеснік прэм'ер-міністра), якому было даручана вырашыць гэтую праблему. Хто з выдаткамі разабраўся?» — спытаў Лукашэнка.

Ён сказаў звярнуць увагу на выдаткі.

«Калі так, тады няхай кіраўнік ездзіць на сівым кані, а не на «Мэрсэдэсе». Ці не? Вы паглядзелі, з чаго складаецца гэты сабекошт. Можа, гэты кіраўнік усім нам не толькі да святаў, але і да ранішняй або да вячэрняй трапезы прывозіць кошыкамі прадукцыю? І вы што, думаеце, ён са свайго заробку вам прывозіць? Не, гэта ўсё кладзецца на сабекошт і ўваходзіць у кошт».

Лукашэнка расказаў, што перад нарадай яму прынеслі вялікі пакет дакументаў, аднак, што менавіта ўносіць на яго разгляд урад, сваю прамежкавую або выніковую прапанову, з іх незразумела.

«Кожны дзень фактычна дапытваў Снапкова па гэтым пытанні. Галоўчанка нагадваў, што гэта ваш галоўны экзамен. Нас глядзяць людзі, нас падтрымліваюць. Мы ўсе захлёбваючыся радаваліся, што за нас прагаласавалі на апошніх выбарах. Народ паверыў. А мы што?» — задаўся пытаннем Лукашэнка.

«Сядзяць, выдумляюць нейкую формулу, і ў кожнага сваё меркаванне ў галаве. (…) Мы не павінны празмерна стрымліваць цэны таваравытворцаў. Там павінна быць нармальная рэнтабельнасць. Скарачайце выдаткі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары3

  • Andron
    28.02.2025
    Когда он уже поймёт) это не цены высокие это у людей зарплаты нищенские
  • Ёсік
    28.02.2025
    Нас падтрымалі, мы атрымалі. Во нясе. Ніхто цябе не падтрымаў, акрамя зграі ў тысяч 500, зь якіх палова сапсавала білютні, бо абрыдла ўсім твае навучальныя прамовы слухаць. Ідзі Кольку ды статак унукаў навучай, усё ведаючы персанаж.
  • даведка
    28.02.2025
    Лукашенко отчитал Головченко и наградил орденом отечества Кухарева, таким образом всем стала известна фамилия нового белорусского премьер-министра.

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі44

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць