Свет66

Трамп падвоіў мыты на тавары з Кітаю і ўвёў у дзеянне ўказ пра мыты для Канады і Мексікі ў 25%

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што 25% тарыфы на тавары з Мексікі і Канады набудуць моц 4 сакавіка, што ўзмацніла асцярогі з нагоды гандлёвай вайны ў Паўночнай Амерыцы і выклікала рэзкае падзенне ключавых паказчыкаў фінансавых рынкаў, піша «Голас Амерыкі». 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

«Ім давядзецца плаціць тарыф. Таму ім давядзецца будаваць свае аўтамабільныя заводы, шчыра кажучы, і іншыя прадпрыемствы ў ЗША, у такім выпадку тарыфаў не будзе», — заявіў Трамп, выступаючы з прамовай у Белым доме.

Ён дадаў, што для здзелкі, якая магла б дапамагчы пазбегнуць увядзення тарыфаў за кошт скарачэння патокаў фентанілу ў ЗША, «не засталося месца».

Таксама 2 красавіка ўступяць у сілу «ўзаемныя» тарыфы для краін, якія ўводзяць пошліны на амерыканскія тавары.

Трамп пацвердзіў, што павысіць тарыфы на ўвесь кітайскі імпарт з 10% да 20% у сувязі з тым, што дзеянні Пекіна не прывялі да спынення паставак фентанілу ў ЗША.

Трамп растлумачыў гэта тым, што Кітай «не зрабіў дастатковых крокаў для змякчэння крызісу, звязанага з нелегальнымі наркотыкамі».

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША пацвердзіла, што тарыфы набудуць моц у аўторак у 12:01 па паўночнаамерыканскім усходнім часе.

Імпарт з Канады і Мексікі будзе абкладацца 25— працэнтнымі тарыфамі, а для канадскага энергетычнага сектара стаўка складзе 10 працэнтаў.

Міністр замежных спраў Канады Мелані Жолі заявіла журналістам, што Атава гатова адказаць.

«З Авальнага кабінета зыходзіць пэўны ўзровень непрадказальнасці і хаосу, і мы будзем з гэтым разбірацца», — сказала яна.

Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаум заявіла ў панядзелак яшчэ да выступлення Трампа, што ў выпадку ўвядзення тарыфаў Мексіка таксама прыме меры ў адказ.

Каментары6

  • Поцык
    04.03.2025
    трампыня, у США скоро не будет никаких союзников, кроме России
  • Трампыня
    04.03.2025
    Поцык, згодны, акрамя таго што расея саюзнік Кітаю.
    Таму зша будзе 1:2 з кітаем і расеяй ;)
  • Трампусік
    04.03.2025
    Гэты геній слова і справы, які на заўтра можа адмовіцца ад таго, што публічна прагнаў учора, атрымае падзенне эканомікі, незадаволенасць рэднэкаў і імпічмент. Не выключаю нават паўторны штурм капітолія, але ўжо з іншым лідарам буйных.

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру5

Сын вядомага праўладнага сацыёлага Мусіенкі папрасіў міжнароднай абароны ў Польшчы7

Тэлефонныя махляры сталі часцей мімікраваць пад аператараў мабільнай сувязі. Як працуе схема?1

Беларуска заплаціла 1000 еўра за пошук польскіх каранёў, а атрымала фота падробленага ўкраінскага дакумента8

Ці можа супрацоўнік працаваць без выхадных, калі ён гэтага сам жадае?

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам14

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай6

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць