Прадпрымальнік купіў дзіцячы лагер пад Віцебскам за тысячу рублёў, а яму выставілі няўстойку ў 2,4 мільёны
У 2020 годзе аздараўленчы лагер «Віцязь» у Сенненскім раёне прадпрымальнік купіў з аўкцыёну за 1105 рублёў. Цяпер нерухомасць забралі, але гэта далёка не ўсё.

Не пазней за чэрвень 2023 года новы ўласнік, па ўмовах дагавора, павінен быў стварыць на гэтым месцы базу адпачынку.
Але за адведзены час пакупнік так і не выканаў умовы дамовы: маёмасць стаяла без нагляду і паступова разбуралася.
Пракуратура прад'явіла пазоў аб скасаванні дамовы аб куплі-продажы, вяртанні маёмасці ва ўласнасць Віцебскай вобласці, а таксама аб спагнанні няўстойкі ў памеры 2,4 млн рублёў.
Суд задаволіў усе гэтыя патрабаванні.
-
«У калоніі цанілі перадачы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі
-
Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?
-
17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму
Каментары