Грамадства22

Беларусу выставілі абвінавачанне ў падпале гіпермаркета ў Варшаве па заданні расійскіх спецслужбаў

Польская нацыянальная пракуратура прад’явіла абвінавачанне грамадзяніну Беларусі Сцяпану К. у падпале шматпавярховай будаўнічай крамы ў Варшаве ў красавіку 2024 года. Мужчына дзейнічаў па заданні расійскай разведкі, піша Reform.news.

Фота: паліцыя Польшчы

Як паведамілі ў пракуратуры, пажар адбыўся 14 красавіка 2024 года, згарэла частка крамы, шкода ацэньваецца ў суму больш за 3,5 мільёна злотых (прыблізна 900 тысяч даляраў па бягучым курсе). Гаворка ідзе пра пажар у ГЦ OBI на вуліцы Радзымінскай.

Паводле версіі абвінавачання, грамадзянін Беларусі 13 красавіка разліў у краме лёгкаўзгаральную вадкасць і пакінуў прыстасаванні для дыстанцыйнага падпалу. Уначы на 14 красавіка яны спрацавалі, і пачаўся пажар. Таксама Сцяпан К. здымаў пажар на тэлефон, а пазней частка гэтых матэрыялаў «была апублікаваная на расійскіх прапагандысцкіх сайтах».

«Акрамя таго, устаноўлена, што падазраваны Сцяпан К. здзейсніў названы падпал, дзейнічаючы ў інтарэсах замежнай разведкі, а менавіта разведкі Расійскай Федэрацыі, і па заданні расійскіх спецслужбаў», — дадалі ў пракуратуры.

Мужчыну прад’яўлены абвінавачанні ў здзяйсненні дыверсіі ў інтарэсах замежнай разведкі і тэрарыстычным злачынстве (арт. 130 і п. 1 арт. 165 Крымінальнага кодэкса Польшчы). Паводле гэтых артыкулаў прадугледжана пакаранне тэрмінам ад 10 гадоў да пажыццёвага зняволення.

«Пасля выстаўлення абвінавачання Сцяпану К. яго дапыталі ў якасці падазраванага. На гэты момант мы не даем ніякай інфармацыі пра яго працэсуальны статус», — гаворыцца ў паведамленні.

Суд вырашыў пакінуць яго пад арыштам яшчэ на тры месяцы. Ён ужо знаходзіцца пад вартай. У пракуратуры патлумачылі, што мужчына з’яўляецца фігурантам расследавання ў справе арганізаванай злачыннай групы, якая займаецца вярбоўкай і арганізацыяй дыверсійнай дзейнасці ў інтарэсах замежнай разведкі. Яму таксама прад’яўлены абвінавачанні па гэтай справе паводле артыкулаў аб шпіянажы і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе.

Пракуратура дадала, што працягваецца расследаванне падпалаў іншых буйных крам у Польшчы і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключаючы Літву. Следства вядзецца, у тым ліку, у рамках сумеснай следчай групы з літоўскімі праваахоўнымі органамі.

У мінулым годзе польскія праваахоўныя органы неаднаразова заяўлялі пра затрыманне асоб, датычных да працы на расійскую разведку, а таксама да буйных пажараў, якія адбыліся ў Варшаве, Уроцлаве, Гданьску і іншых месцах. У прыватнасці, у маі мінулага года Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) паведамляла пра правядзенне следчых дзеянняў, звязаных з пажарамі. Паводле звестак СМІ, гаворка тады магла ісці пра грамадзян Беларусі.

Трэба адзначыць, што ў сённяшніх паведамленнях паліцыі і пракуратуры не ўдакладняецца, калі, дзе і пры якіх абставінах быў затрыманы Сцяпан К.

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    12.03.2025
    к поспеху ішоў (ці як там кажуць)
    ну зараз трэба літоўскім паліціянтам дапамагчы са злоснымі графіцістамі
  • Чытач
    12.03.2025
    Навошта даваць спасылку на расейскамоўны партал, а не на польскі арыгінал?

    Пры чым гэта не першы раз такое.

Цяпер чытаюць

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду7

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Усе навіны →
Усе навіны

Не ўскладняйце, Мікола. Бугай адказвае Дзядку40

«Ён сапраўды як мала хто заслужыў яе» — Мілінкевіч пра прэмію для Пачобута4

Турыстка назвала Гродна «невялікім правінцыйным гарадком». Беларусы не пагадзіліся26

Пяць жыхароў Навагрудка асудзілі за стварэнне дваровага чата. Усіх у калонію4

На Аўтазаводскай лініі метро спыняўся рух цягнікоў3

На мяжы нуль машын, а выехаць можна толькі праз тыдзень. Што адбываецца з выездам з Латвіі ў Беларусь

Швецыя паставіць Украіне знішчальнікі Gripen5

«Не Лукашэнка вінаваты. І не сілавікі». Мацкевіч пра працу над памылкамі23

Транспартнікі Літвы асудзілі закрыццё мяжы з Беларуссю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду7

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць